Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Цімафея, 3 2-е пісьмо да Цімафея, 3 глава

1 Гэта ведай, што ў апошнія дні настануць небясьпечныя часы.
2 Людзі будуць самалюбівыя, хцівыя, ганарыстыя, саманадзейныя, богазьневажальцы, непаслухмяныя да бацькоў, няўдзячныя, праступныя,
3 бессардэчныя, няўстрыманыя, злачынцы, неапанаваныя, жорсткія, грубаскурныя,
4 здраднікі, нахабныя, напышлівыя, раскошалюбы, а не багалюбы,
5 маючыя выгляд паказной набожнасьці, а на справе выступаючыя супраць. Такіх высьцерагайся,
6 бо між імі ёсьць такія, што бадзяюцца па дамах, зводзяць жанчын, абцяжараных рознымі грахамі,
7 захапляюцца рознымі пажаданьнямі, заўсёды вучацца, але ніколі не даходзяць да разуменьня праўды.
8 Як Ян і Мамбрэ працівіліся Майсею, так і яны працівяцца праўдзе, людзі атупелага розуму, слабыя верай.
9 Але яны далёка ня зойдуць. Бязглуздасьць і тупасьць іх пакажацца ўсім так, як і тых стала вядомай.
10 Вось ты пайшоў сьледам маёй навукі, настаўленьня, намераў, веры, цярплівасьці,
11 прасьледаваньняў, пакут, якія перанёс я ў Антыёхіі, Іконіі і Лістры. Такія працярпеў прасьледваньні, ды з усіх вырваў мяне Госпад.
12 Ды ўсе, каторыя захочуць жыць набожна ў Езусе Хрыстусе, прасьледаваны будуць.
13 Ліхія ж людзі і ашуканцы тым больш сапсуюцца, другіх спакушаючы.
14 Ты вытрывай у тым, чаго навучыўся, што паручана табе, ведаеш бо, ад каго навучыўся,
15 бо з дзіцячых гадоў пазнаў ты Пісьмо сьвятое. Яно можа цябе прыгатаваць да збаўленьня праз веру ў Езуса Хрыстуса.
16 Усё Пісьмо сьвятое з натхненьня Божага, яго карысна вывучыць, расказваць, папраўляць і жыць у справядлівасьці,
17 каб дасканальным быў чалавек Божы, навучаны ўсякаму добраму дзеяньню (дзейнасьці).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пісьмо да Цімафея, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.