Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Рымлянам, 1 Пісьмо да Рымлянам, 1 глава

1 Павал, слуга Езуса Хрыста, пакліканьнем Апостал, выдзелены на вяшчэньне Эвангеліі Божай,
2 якую ўжо раней прадсказаў Бог праз Сваіх прарокаў у сьвятых Пісаньнях:
3 пра Сына Свайго, Каторы целам нарадзіўся з патомства Давіда (роду) за справай Духа Сьвятога і паўстаў з умёршых,
4 а яўляецца Сынам Божым — Езусам Хрыстом Госпадам нашым.
5 Праз Яго атрымалі мы ласку і апасталят, каб для спахвалы Яго імя здабываць усе паганскія народы падчыніцца веры (у послуху веры).
6 Да іх і вы належыце і вы пакліканы Езусам Хрыстом.
7 Усім, што ў Рыме, мілуючым Бога, пакліканым да сьвятасьці — ласка і супакой ад Бога, Айца нашага і Госпада Езуса Хрыста!
8 Найперш дзякую Богу майму праз Езуса Хрыста за ўсіх вас, бо пра веру вашу гавораць ва ўсім сьвеце.
9 Сьведкам мне Бог, Катораму служу душэўна, вешчучы Эвангелію Сына Яго ды заўсёды ўспамінаю вас,
10 у малітвах сваіх заўсёды прашу, каб з волі Божай, мог выбрацца шчасьліва ў дарогу адведаць вас.
11 Прагну прытым бачыць вас, каб падбадзёрыць вас духова і падмацаваць вас.
12 Поруч пацешыцца ўзаемна вашаю і маёю вераю.
13 Хачу, браты, каб вы ведалі, што ня раз рашаўся наведаць вас, але меў перашкоды аж дасюль, каб мець нейкую карысць у вас, а таксама ў іншых народаў.
14 Яўляюся даўжніком Грэкаў і барбараў, так вучоных як і невучоных.
15 Дык на сколькі ад мяне залежыць, я гатоў вясьціць Эвангелію і вам у Рыме.
16 Я не саромлюся Эвангеліі, бо яна моцай Божай да збаўленьня кожнаму веручаму, перш Гэбрэю, затым Грэку.
17 У ёй вось выяўляецца справядлівасьць Божая, каторая з веры ўзьнікае і да веры вядзе, як напісана: "Справядлівы з веры (верай) жыць будзе".
18 Бо гнеў Божы аб'яўляецца з неба на ўсякую бязбожнасьць і несправядлівасьць тых людзей, што несправядлівасьцю заціскаюць праўду,
19 бо што ведама пра Бога, ім даецца пазнаць, бо Бог ім гэта абвясьціў.
20 Бо ад стварэньня сьвету невідомыя яго сваямасьці (прыкметы) і прадвечная Яго магута і божства — стаюцца (выяўляюцца) панятныя розуму праз Яго творы, так што ня могуць апраўдацца ад віны.
21 Бо калі Бога пазналі, ня славілі як Бога і ня дзякавалі, пустацелі ў думках сваіх (пустымі ставаліся іх думкі) і тупела іхняе сэрца (розум).
22 Хвалячыся, што разумныя — сталіся глупымі.
23 Нават хвалу незнішчальнага Бога замянілі на (упадобнілі) падобнасьць зьнішчальнага чалавека, птушак, чатыраножнікаў (чацьвяраногім) ды паўзуноў (гадаў).
24 Дзеля таго аддаў іх Бог праз змысловасьць (страсьці) сэрцаў іхніх у нячыстасьць, каб між сабою паганілі целы свае.
25 Праўду Божую замянілі на фальш, пакланяліся і служылі стварэньню, а не Тварцу, праслаўлянаму вечна. Амэн.
26 Таму аддаў іх Бог на вынішчэньне праз агідныя страсьці: менавіта іхнія натуральныя зносіны на праціўныя прыродзе.
27 Падобна і мужчыны, кінуўшы натуральныя зносіны з жанчынай, загарэліся страсьцю да сябе самых, мужчыны з мужчынамі, дапушчаючыся агіды, атрымоўваючы належную адплату за ліхоту.
28 А таму, што не стараліся пазнаць Бога, атупіў ім Бог розум, што рабілі яны тое, што не належылася.
29 Зсюль апанаваня яны ўсякую злачыннасьцю, крывадушнасьцю, хцівасьцю, няпрыстойнасьцю; апанаваныя непавіннасьцю, разбоям, звадкай, ашуканствам, злосьцяй, чарненьнем (ашчэрствам).
30 Яны: зьвяглівыя паклёпнікі Бога, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, злачынцы, непаслушныя бацькам,
31 дурныя, вераломныя, бязьлітасныя дый неміласэрныя.
32 Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, што так паступаюць — вартыя сьмерці, але ня толькі самі так робяць, але спрыяюць так паступаючым.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Рымлянам, 1 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.