1 Што было ад пачатку (спрадвеку), што мы чулі, што бачылі сваімі вачыма, што назіралі ды чаго дакраналіся нашыя рукі — гэта аб Слове жыцьця —
2 бо жыцьцё аб'явілася. Мы Яго бачылі, аб Ім сьведчым, дый вам вясьцім жыцьцё вечнае, якое было ў Айцу, а нам было аб'яўлена —
3 вясьцім вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі удзел з намі. А мець з намі саўдзел, значыць: мець яго з Айцом і Яго Сынам Езусам Хрыстом.
4 Пішам гэта з мэтаю, каб наша радасьць была поўнаю.
5 Такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды перадаём вам: Бог — сьвятло і няма ў Ім ніякай цемры.
6 Калі мы сказалі, што маем з Ім удзел, а ходзім у цемры — мы лжом (ня праўду кажам) і разьмінаемся (не спаганяем) з праўдай.
7 Калі мы ходзім у сьвятле, так як Ён у сьвятле, тады маем адны з другімі ўзаемны ўдзел, а Кроў Езуса, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граха,
8 Калі б мы казалі, што ня маем граха, дык абманавалі б саміж сябе і праўды не было б у нас.
9 А калі вызнаём (кажам) свае грахі, дык Бог (Ён) верны і справядлівы, адпусьціць нам грахі ды ачысьціць нас ад усякае несправядлівасьці.
10 А калі б мы сказалі, што не грашым, дык мы зрабілі б ілгуном і слова Яго не было б у нас.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо Яна, 1 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.