1 Паглядзіце, якою любоў'ю абдарыў нас Айцец, што мы называемся дзецьмі Божымі і імі ёсьць! Таму сьвет не знае нас, бо свет не пазнаў Яго.
2 Дарагія, цяпер мы дзяцьмі Божымі, але яшчэ ня выявілася, кім мы будзем. Ведаем, што калі аб'явіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім Ён.
3 Кожны, хто мае такую надзею ў Ім, (ачышчае) — усьвячае сябе, падобна як Ён сьвяты.
4 Кожны, хто грашыць, дапушчаецца беззаконьня, бо грэх — беззаконьнем.
5 Ведаеце, што Ён аб'явіўся на тое, каб зьняць грахі: у Ім жа няма граха.
6 Кожны, хто трывае (прабывае) у Ім, не грашыць, ніводзін жа з тых, што грашаць, ня бачыў Яго, ані Яго пазнаў.
7 Дзеткі! Хай ніхто вас ня зводзіць. Хто паступае справядліва — справядлівы, так як Ён справядлівы.
8 Хто грашыць, той з д'ябла, бо д'ябал ад пачатку грашыць. Сын Божы аб'явіўся таму, каб зьнішчыць даконы д'ябла.
9 Кожны, хто нарадзіўся з Бога — не грашыць, бо трывае ў ім насеньне — зародак Божы, такі ня можа грашыць, бо ён нарадзіўся з Бога.
10 Гэтым выяўляюцца: дзеці Божыя і дзеці д'ябла: кожны, хто не спаганяе справядлівасьці, не з Бога, ды той хто ня любіць брата свайго.
11 Бо такая аб'ява (воля Божая), каторую чулі вы ад пачатку, каб мы любілі адзін другога.
12 Не як Каін, бо ад ліхога быў і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата справядлівыя.
13 Не дзівіцеся, браты, калі сьвет ненавідзіць вас.
14 Мы ведаем, што перайшлі са сьмерці да жыцьця, бо любім братоў; хто ня любіць, трывае ў сьмерці.
15 Кожны, хто ненавідзіць брата свайго — забойца (душагуб), а ведаеце, што ніводзін забойца ня мае ў сабе жыцьця вечнага.
16 З гэтага пазналі мы міласьць, бо Ён аддаў жыцьцё сваё за нас, так і мы павінны аддаваць жыцьцё за братоў.
17 Калі б хто меў маёмасьць гэтага сьвету, ды бачыў, што брат ягоны жыве ў недастатку (бядзе) і зачыніў бы сэрца сваё перад ім, дык як можа быць у ім міласьць да Бога?
18 Дзеткі, не любіма словам і языком але чынам (дзейнасьцю) і праўдай.
19 Па гэтым пазнаем што мы з праўды ды ўспакоім перад Ім нашыя сэрцы (сумленьне).
20 А калі нашае сэрца асуджае (вінаваціць, ганіць) нас, дык Бог вялікшы ад нашага сэрца (важнейшым) і ведае ўсё.
21 Даражэнькія, калі сэрца (сумленьне) асуджае нас, маем давер у Бога.
22 Аб што прасіць будзем, атрымаем ад Яго, бо спаўняем Ягоныя прыказаньні і робім тое, што Яму падабаецца. А прыказаньні Ягонае такое: каб мы верылі ў імя Ягонага Сына, Езуса Хрыста і рабілі тое, што Яму падабаецца.
23 А прыказаньне Ягонае такое: каб мы верылі ў імя Ягонага Сына, Езуса Хрыста і любілі адзін другога, як Ён нам загадаў.
24 Хто спаўняе Ягоныя прыказаньні, трывае (прабывае) у Богу, а Бог у ім: а гэта, што Ён прабывае ў нас. Пазнаём па Духу, якога Ён нам даў.