1 Дзеткі мае, пішу я вам гэта, каб вы не грашылі. Але, каб хто і саграшыў, маем заступніка (пасрэдніка) перад (на віду) Айцом, — Езуса Хрыста — справядлівага.
2 Ён — ахвярай перамольнай (уласкаўленьнем) за грахі нашыя, ды ня толькі за грахі нашыя але таксама за грахі ўсяго сьвету.
3 Па гэтым пазнаём, што Яго знаем, калі спаўняем Ягоныя прыказаньні.
4 Хто кажа: "Знаю Яго, а не беражэ Яго прыказаньняў, — ілгуном, і ў ім няма праўды.
5 А хто беражэ Яго навуку — слова, у тым сапраўды міласьць Бога захавалася.
6 Па гэтым вось, што мы ў Ім. Хто даквае, што ён у Ім прабывае, мусіць таксама паступаць так як Ён паступаў.
7 Дарагія! Не пішу вам пра новае прыказаньне, але пра прыказаньне здаўна існуючым, каторае вы мелі спачатку: тым даўнім прыказаньнем ёсць слова (навука), якое вы чулі.
8 А ўсё ж пішу вам пра новае прыказаньне, праўдзівае, якое ў Ім і ў нас, бо цемра зчазае, а сьвеціць ужо праўдзівае сьвятло.
9 Хто цьвердзіць, што жыве ў сьвятле, а ненавідзіць брата свайго дасюль жыве ён у цемры.
10 Хто любіць брата свайго, той прабывае ў сьвятле ды ня можа спатыкнуцца.
11 Хто жа брата свайго ненавідзіць, той жыве ў цемры і дзейнічыць ў цемры і ён ня ведае куды ідзе, яму бо цемра засьляпіла ягоныя вочы.
12 Пішу вам дзеткі: у імя Яго адпушчаны вам грахі.
13 Пішу вам, бацькі, бо вы пазналі Таго, хто ад пачатку (спрадвеку). Пішу і вам юнакі бо вы перамаглі ліхога (злыдню, злога).
14 Напісаў вам, дзеткі, бо знаеце Айца, напісаў вам, бацькі, бо пазналі вы Таго, Хто ад пачатку. Напісаў вам, юнакі (моладзь), бо вы дужыя, і вы перамаглі ліхога (злыдню).
15 Не любіце (не прывязывайцеся) сьвету ані таго, што на сьвеце. Бо калі хто любіць (прывязаны) сьвет у ім няма міласьці Айца.
16 Бо ўсё, што на сьвеце: гэта змысловасьць цела (пажаданьне), прагавітасьць вачэй ды пыхлівасьць жыцьця. А гэта не ад Айца але ад сьвету.
17 Сьвет мінае, а з ім страсьці: хто жа спаўняе волю Божую, той трывае вечна.
18 Дзеткі, ужо наступае апошняя пара, (час, хвіліна) і як чулі — Антыхрыст надыходзіць, і ў гэты час паявілася многа антыхрыстаў; з гэтага здагадваецеся, што ўжо апошняя пара.
19 Выйшлі яны з нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас (нашага духа), засталіся б з намі; а гэта сталася таму, каб выявілася, што не ўсе яны нашага духа (з нас).
20 Вы атрымалі намашчэньне ад Сьвятога, ды вы ўсе гэта знаеце (усьведамляеце).
21 Я вам пісаў не як няведаючым праўды, але як яе ведаючым, бо ніякі фальш не можа ўзьнікнуць з праўды.
22 Хто ж тады ілгун, калі ня той, хто пярэчыць, што Езус-Мэсія? Той яўляецца Антыхрыстам, хто не прызнае (аспрэчвае) Айца і Сына.
23 Кожны, хто не прызнае (пярэчыць) Сына, ня мае таксама і Айца, хто жа прызнае Сына, той мае і Айца.
24 Вы вось зьберажыце ў сабе тое, што пачулі вы ад пачатку. Калі тое, што чулі вы ад пачатку захаваецца, дык вы будзеце трываць (заставацца) у Сыну і ў Айцу.
25 А абяцаньне, якое Ён нам даў: жыцьцё вечнае.
26 Гэта ўсё я вам напісаў адносна тых, якія зводзяць вас.
27 Што да намашчэньня, якое вы атрымалі ад Яго, трывае ў вас і ня трэба, каб вас хтосьці вучыў, бо самае Ягонае намашчэньне вучыць вас усяго. Яно праўдзівае, а не няма ў ім маны (лгарства). І як вас Ён навучыў, так вы трывайце ў Ім.
28 Дык цяпер, дзеткі, трывайце ў Ім, каб калі Ён з'явіцца, мелі ў Ім давер (надзею), ды каб у дзень Яго прыходу — не дазналі сораму.
29 Калі ведаеце, што Ён справядлівы, дык ведайце, што кожны, хто спаганяе справядлівасьць — з Яго нарадзіўся.