Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Галятам, 1 Пісьмо да Галятам, 1 глава

1 Павал, апостал не з улады людзей і не праз чалавека, але праз Езуса Хрыстуса і Бога Айца, Які ўскрасіў Яго з умёршых,
2 і ўсе браты, прабываючыя са мною — Касьцёлам Галатыі.
3 Ласка вам і супакой ад Бога Айца і ад Госпада нашага Езуса Хрыстуса,
4 Каторы аддаў Самога Сябе за грахі нашы, каб вырваць нас з благасьцяў цяперашняга сьвету па волі Бога Айца нашага,
5 Якому хвала на векі вечныя. Аман.
6 Дзіўлюся, што так хутка перакінуліся вы ад таго, каторы паклікаў вас да ласкі Хрыстовай, у ўншую эвангелію,
7 якая і ня ёсьць іншай, але напэўна знайшліся нейкія, што баламуцяць вас ды хочуць сфальшаваць Эвангелію Хрыстову.
8 I хаця б мы, або анёл з неба апавяшчаў вам нешта іншае, чым тое, што мы апавяшчалі вам, хай будзе асуджаны.
9 Як мы вам казалі раней, і цяпер зноў вам кажу: Калі б хто навучаў вас звыш таго, што атрымалў вы ад нас, хай будзе выключаны.
10 Людзям я павінен дагаджаць, ці Богу? Ці я стараюся людям падабацца? Калі б я людям падабаўся, не быў бы слугою Хрыстовым.
11 Запэўніваю вас, браты, што Эвангелія, якой навучыў я вас, ня ёсьць з волі чалавека,
12 ані я яе ад чалавека атрымаў або вывучыўся, але праз аб'яўленьне ад Езуса Хрыстуса.
13 Чулі вы пэўне аб паводзінах маіх калісьці ў юдаізьме, як жудасна прасьледваў я Касьцёл Божы і ваяваў з ім,
14 і вылучаўся ў юдаізме паміж аднагодкамі сваімі гэткім чынам, з'яўляючыся заядлым спагаднікам бацькоўскіх традыцыяў сваіх.
15 Калі ж спадабалася Таму, Які выбраў мяне яшчэ ва ўлоньні маці маёй ў паклўкаў ласкай сваёй,
16 каб аб'вясьціць (аб'явіць) мне Сына Свайго, і каб я апавяшчаў аб Iм паганьскім народам, ня даў я супачынку целу і крыві
17 і не пайшоў у Ерузалім да сваіх папярэднікаў апосталаў, але накіраваўся ў Арабію і адтуль зноў вярнуўся ў Дамашак.
18 Толькі пасьля трох гадоў накіраваўся я ў Ерузалім убачыць Пятра, і прабываў ў яго пятнаццаць дзёнё
19 З іншых апосталаў ня бачыў ніводнага, апрача Якуба, брата Госпадавага.
20 Што ж пішу вам, то пішу як Богу, бо не лгу.
21 Потым пайшоў я ў край Сірыі і Цыліцыі.
22 З твару ня быў знаны ані касьцёлам Юдэі, якія былі ў Хрыстусе,
23 а толькі чулі пра мяне, што той, які калісьці прасьледаваў іх, цяпер навучае веры, якую раней прасьледаваў,
24 і з маёй прычыны славілі Бога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Галятам, 1 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.