Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Карынтіянам, 13 2-е пісьмо да Карынтіянам, 13 глава

1 Вось я ўжо трэці раз выбіраюся да вас. На вуснах двух або трох сьведкаў вырашыцца (стане) ўся справа.
2 Казаў я ўжо і паўтараю — як прысутны за другім разам, а непрысутны цяпер — тым, што ўжо раней грашым, ды ўсім іншым, што калі зноў прыбуду не пашкадую анікога.
3 Вы шукаеце доказаў на тое, ці Хрыстус гаворыць ува мне: ён не слабы што да вас, а ў вас паказвае моц сваю.
4 Хоць Ён быў укрыжаваны дзеля дапушчанай кволасьці, аднак жыве з магутнасьці Божай. І мы таксама бясьсільныя ў Ім, але жыць будзем з Ім праз моц Божую адносна вас.
5 Самі сябе прасачыце, ці трымаецеся веры, самі за сабой слядзіце. Ці ня ведаеце аб самых сабе, што Езус Хрыстус у вас прабывае? А можа вы адкінуты?
6 Спадзяюся, што пазнаеце, што мы не адкінутыя.
7 Таму просім Бога, каб вы нічога благога не рабілі. Не дзеля таго, каб нам паказацца, кім вы павінны быць, але каб вы рабілі дабро, хоць мы казаліся ня тым, чым павінны быць (быццам былі адкінуты).
8 Бо ня можам нічога рабіць супраць праўды, але ўсё для праўды.
9 Цешымся тым, калі мы слабыя, вы ж дужыя, пры тым аб вашу дасканаласьць (удасканаленьні).
10 Таму вось як не прысутны так пішу, каб як прысутны у вас ня мусіў паступаць строга, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаваньне, а не на загубу вашую
11 На канец, браты, цешцеся, імкніцеся да дасканаласьці, падбадзёравайце адзін другога, будзьце аднае думкі, мірна жывіце (згодна), а Бог міласьці і супакою будзе з вамі.
12 Прывітайцеся (паздароўкайцеся) ўзаемна сьвятым цалункам. Вітаюць вас усе сьвятыя.
13 Ласка Госпада Езуса Хрыста, міласьць Бога ды саўдзел Духа Сьвятога хай будзе з усімі вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пісьмо да Карынтіянам, 13 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.