Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Карынтіянам, 7 2-е пісьмо да Карынтіянам, 7 глава

1 Дык маючы такія абяцаньні, дарагія, ачысьцьма сябе ад усякага бруду цела і духа, у боязі Божай дасягаючы сьвятасьці.
2 Прыміце нас! Мы нікога не скрыўдзілі, нікога не зьвялі, нікога не абманулі.
3 Кажу гэта, не каб вас асудзіць. Казаў ужо, што вы знаходзіцеся ў нашых сэрцах, каб разам жыць і ўміраць.
4 З велькім даверам адносімся да вас, вельмі хвалюся вамі. Надта цешуся, хвалюся з радасьці ў кожным нашым уціску.
5 Бо калі мы прыбылі ў Македонію, нашае цела ня мела супакою (палёгкі), але зусюль нам дакучалі: навонкі напасьці, унутры (увонку) — страхі.
6 Затым Бог, Пацяшыцель пакорных (сьціплых) пацешыў нас прыбыцьцём Тытуса.
7 І пацешыў ня толькі прыбыцьцём яго, але як разказваў нам, якую радасьць (пацеху) адчуў у вас, аб вашых сьлёзах, аб вашай тузе (чаканьні), аб вашых клопатах аба мне, з гэтага радаваўся я тым болей.
8 Хоць можа вас і засмуціў сваім лістом, але не шкадую гэтага. Калі б і пакаіўся б, бачачы, што гэты ліст на нейкі час зусмуціў вас.
9 Аднак цяпер цешуся, а таму, што вы праўда засмуціліся, але (засмуціліся) смутак быў на наварачэньне. Засмуціліся па Божаму і не пацярпелі ад нас ніякай шкоды.
10 Бо смутак з волі Божай праз пакуту вядзе да збаўленьня, дзеля якога не трэба каіцца, а смутак гэтага сьвету вядзе да сьмерці.
11 Гэта вось, што вы засмуткавалі з волі Божай — выклікала ў вас руплівасьць, абарону, абурэньне, боязь, тугу, узгарачэньне ды патрэбу прыняцця кары. Ва ўсім гэтым паказаліся вы беззаганнымі ў гэтай справе.
12 Затым, калі я вам гэта напісаў, дык не дзеля таго, хто спрычыніў крыўду і не дзеля таго, хто пацярпеў, але каб выказаць вам перад Богам сваю зацікаўленасьць.
13 Такім чынам мы адчулі радасьць. А наша радасьць узмацавалася тым больш радасьцю якую спазнаў Тытус усімі вамі падтрыманы на духу.
14 Не набыў стыду тым, што пахваліўся вамі перад ім. Падобна як усё гаварылі мы праўдзіва, як праўдзівай ёсьць наша пахвала дзеля Тытуса.
15 Сэрца ягонае яшчэ мацней туліцца да вас, калі прыпамінае вашу паслухмянасьць дый тое, як вы прынялі яго з боязьзю і перажываньнем (дрыгоцьцем).
16 Цешуся, што ва ўсім магу на вас палажыцца.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пісьмо да Карынтіянам, 7 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.