Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Карынтіянам, 2 2-е пісьмо да Карынтіянам, 2 глава

1 Я рашыўся, каб не ісьці да вас зноў з горыччу (у смутку).
2 Калі я вас засмучу, а хто мяне парадуе, калі ня той, хто быў мною засмучаны?
3 Пісаў я вам пра гэта, каб прыбыўшы не перажываць долю ад тых, ад якіх належалася б радавацца: дарэчы я перакананы адносна ўсіх вас, што мая радасьць таксама вашаю радасьцю.
4 З вялікім жалем і зжацьцем сэрца ды са сьлязамі пісаў я вам, не дзеля таго, каб засмуціць вас, але каб вы адчулі якую вялікаю маю любоў я да вас.
5 Калі хто стаўся прычынай смутку, то не мяне засмуціў, але каб лішне не сказаць — нейкаю долю ўсіх вас.
6 Такому хопіць кара, вызначана большасьцю,
7 але лепш выпадае такому дараваць ды пацешыць, падтрымаць яго духова, каб лішня згрызота яго ня грызла (не ахапіла).
8 Таму перасьцерагаю вас, каб аказалі такому любоў.
9 З гэтаю мэтаю напісаў, каб вас праверыць, ды каб пераканацца, ці вы ў гэтым паслухмяныя.
10 Каму вы дароўваеце, таму і я, бо я, калі каму прабачыў, дык прабачыў дзеля вас на віду Хрыста,
11 каб ня зьвёў нас шатан, бо подступы (хітрыкі) яго добра нам вядомыя.
12 Калі я прыбыў у Троаду, вясьціў Хрыстову Эвангелію, а брама была мне адкрыта ў Госпаду,
13 дух мой безпакоіўся, бо не спаткаў Тытуса, свайго брата. Таму я разьвітаўся і падаўся ў Македонію.
14 Хай будзе Богу падзяка за тое, што дае нам перамагаць у Хрысьце заўсёды дый праз нас усюды пах свайго пазнаньня.
15 Мы вось мілым Богу пахам Хрыста роўна для тых, што дабіваюцца збаўленьня, як і для тых, што ідуць на загубу:
16 для адных гэта пах труючы — на сьмерць, а для другіх гэта пах жыцьцятворны (ажыўляючы) — на жыцьцё. І хто спасобны на гэта?
17 Мы не фальшуем (паганім) Слова Божага як многія, але мы са шчырага сэрца ад Бога і на віду Бога вясьцім у Хрысьце Слова Божае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пісьмо да Карынтіянам, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.