Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Карынтіянам, 4 2-е пісьмо да Карынтіянам, 4 глава

1 Дзеля таго маючы з міласэрдзя Божага гэтае паслугаваньне — не падаем духам.
2 Наадварот, мы стрымліваемся ад скрытых бязстыдных учынкаў, не пускаемся (не кідаемся) ў хітрыкі, ды не фальшуем (крывім) Слова Божага, але адкрытым вяшчэньнем праўды рэкамандуем (прадстаўляем) сябе перад Богам кожнаму сумленнаму чалавеку (сумленьню ўсіх людзей).
3 Калі наша Эвангелія закрыта, дык закрыта для тых, што ідуць на загубу,
4 няверучым, каторым баговішча — ідал гэтага сьвету засьляпіў розум, каб не зьзяла для іх сьвятло Эвангеліі аб славе Хрыста, Каторы вобразам нябачнага Бога.
5 Мы не самых сябе апавяшчаем (выяўляем), але Хрыста Езуса, Госпада, а самы сябе вашых слугаў у (Хрысьце) Езусе.
6 Бо Сам Бог, Каторы загадаў: "Хай з цемры засьвеціць сьвятло" — асьвяціў нашыя сэрцы, каб асьвяціць нас для пазнаньня хвалы Божай у вобліку Хрыста.
7 Нажаль, мы гэта багацьце (скарб) носім у гліняных пасудзінах, каб было відаць (ясна), што гэна вялізарная моц (магута) ад Бога, але не ад нас паходзіць.
8 Мы зусюль маем беды, але не падаем у роспач (не прыдушаны); жывём у недастатку, але не бядуем,
9 цярпім прасьледы — але не пакінуты; павалены — але ня гінем.
10 Носім у целе нашым заўсёды кананьне Езуса, каб жыцьцё Езуса выявілася ў целе нашым.
11 Нам, каторыя жывём, вечна пагражае сьмерць дзеля Езуса, каб жыцьцё Езуса выявілася на нашым сьмяротным целе.
12 Так што сьмерць дзейнічыць у нас, а жыцьцё у вас.
13 Мы маем такі самы дух веры, аб якім напісана: "Я ўверыў і таму прамовіў". Дык мы верым і таму гаворым,
14 ведаючы, што Той, Хто ўскрасіў Госпада Езуса, таксама і нас уваскрэсіць з Езусам ды паставіць разам з вамі.
15 А ўсё ж гэта дзеля вас, каб шчодрасьць тым большую выклікала ў многіх удзячнасьць на хвалу Богу.
16 Таму мы і перажываем, бо хоць наш навонкавы чалавек чэзьне, то аднак той, што ўнутры з дня на дзень аднаўляецца.
17 Бо малое цяперашняе цярпенне рыхтуе нам невымоўную і вечную хвалу (у небе) ў будучым веку.
18 Бо мы не глядзім на тое, што бачнае (відомае), але на тое, што ня бачнае (не відомае), бо відомыя рэчы — дачасныя, а ня бачныя (ня відзімыя) — вечныя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пісьмо да Карынтіянам, 4 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.