Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Карынтіянам, 9 2-е пісьмо да Карынтіянам, 9 глава

1 Аб паслузе, якая праводзіцца для сьвятых, няма мне патрэбы пісаць,
2 бо ведаю пра вашу руплівасьць, якой хвалюся вамі сярод Македонцаў: "Ахая прыгатавана ад мінулага года". Ды так ваша заклапочанасьць заахвоціла многіх да спаборніцтва.
3 Паслаў затым братоў, каб у гэтым выпадку мая спахвала вамі не была пустой, але як ужо казаў — былі вы прыгатаванымі.
4 Бо каб прыбылі са мною Македонцы, ды каб засталі вас непрыгатаванымі, засаромілі б нас — ня хочацца казаць — і вас па гэтай прычыне.
5 Дык вось палічыў я патрэбным прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі ды загадзя паклапаціліся падрыхтаваць абяцаны дар, як шчодрае багаславенства, а не як вымушаны датак.
6 Бо так ёсьць: хто скупа сее, той скупа і сажне, а хто шчодра сее, той шчодра і жаць будзе.
7 Таму хай кожны дае, як дыктуе (рашыўся) сэрца ягонае, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасьцю дае — Бог любіць.
8 Магутны Бог можа шчодра абдзяліць вас усякімі ласкамі — дарамі, каб усюды і ва ўсім мелі вы дастатак. Ды каб вам заставалася яшчэ на добрыя ўчынкі (дабрадзейнасьці).
9 Як напісана: "Раздаў, даў убогім, справядлівасьць ягоная будзе трываць вечна".
10 А Той, Хто дае насеньне сейбіту, а хлеб да яды ды зерне ваша размножыць і павялічыць плён справядлівасьці вашай.
11 Багатыя ўсім, поўныя прастадушнасьці (прастаты), якая прынукае нас да дзякаваньня Богу.
12 Гэта нашая паслуга ня толькі паможа сьвятым у бядзе, але яшчэ заахвоціць іх да частых падзякаў Богу.
13 Дзеля практыкі (спосабу) такое абслугі будуць яны хваліць Бога за тое, што паслухмяны веры вашай у Эвангеліі Хрыста, ды ў прастадушнасьці сябруеце з імі і з усімі.
14 У сваіх маленьнях за вас выяўляюць міласьць дзеля шчодрай у вас ласкі Бога.
15 Хай будзе падзяка Богу за невыслаўны дар Ягоны!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пісьмо да Карынтіянам, 9 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.