1 Калі выпадае хваліцца, хоць ня варта, перайду да візіяў і аб'яваў Госпадавых.
2 Знаю чалавеку ў Хрысьце, які чатырнаццаць год таму (ці ў целе — ня ведаю, ці па-за целам — ня ведаю, Бог ведае) захоплены быў у трэцяе неба.
3 І ведаю, што той чалавек — ці ў целе, ня ведаю, ці па-за целам (таксама ня ведаю), Бог ведае —
4 быў схоплены (узяты) ў рай і чуў таемныя словы, каторых нельга выяўляць.
5 Гэтым магу хваліцца, але з самога сябе ня буду хваліцца хіба са сваіх зьнямоў (слабасьцяў).
6 Дарэчы, каб і хацеў хваліцца, ня быў хвальцом (неразумным); сказаў, бы толькі праўду. Але стрымоўваюся, каб хто не падумаў аба мне больш, чым што ва мне бачыць, або ад мяне чуе.
7 Але, каб я занадта не выносіўся (ганарыўся) дзеля велічы аб'яваў, дадзены мне бадыль для цела, анёл шатанскі, каб мучыў мяне, каб я не выносіўся.
8 Дзеля таго тройчы маліў я Госпада, каб адыйшоў ад мяне,
9 але Госпад сказаў мне: "Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц (цнота) праз слабасьць дасканаліцца. Таму найахватней буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб абжылася ў мяне моц (ласка) Хрыстова.
10 Таму падабаюцца мне і мае слабасьці, зьнявагі, недахопы (недастачы), праследаваньні, прыгнёты дзеля Хрыста. Бо калі слабую, набіраю сілы (раблюся дужы).
11 Стаўся неразумным, а вы мяне да гэтага давялі! Гэта вы мусіце мне выяўляць прызнаньне (пахвалу). У нічым ня менш ад "вялікіх апосталаў", хоць я нічога ня варт.
12 Доказы майго апостальства выказаны ў вас вялікаю цярплівасьць, такжа знакі і цуды, і моцамі.
13 Ці ж вы меней атрымалі чым іншыя Касьцёлы? Хіба адно толькі, што ня быў вам (для вас) цяжарам. Даруйце мне гэту крыўду!
14 Ужо трэці раз сабіраюся да вас прыбыць, і ня буду вас затрудняць. Бо не скваплюся на вашае, але на вас. Ня дзеці бацькам павінны сабіраць маёмасьць, але бацькі дзецям.
15 Я вельмі ахвотна панясу вытраты, а нават самога сябе аддам за вашыя душы. Дык што раз больш вас мілуючы — буду менш люблены?
16 Дарэчы, хай будзе і так: не затрудняў вас, але будучы хітрым — падступам вас здабыў.
17 А можа праз тых, што пасылаў да вас, абмануў вас?
18 Прасіў Тытуса да паслаў з ім брата. Ці Тытус вас абмануў? Ці і мы паводзілі сябе ў тым самым духу? Ці па тых самых словах?
19 Вы ўжо даўно думаеце, што мы перад вамі апраўдваемся. На віду Бога ў Хрысьце вучым, а ўсё, найдаражэйшыя на фармаваньне ваша.
20 Баюся, ці прыйшоўшы да вас, знайду вас не такімі, якімі хацеў бы вас знайсьці. Але і для вас пакажуся такім, якога вы сабе ня хочаце. Каб часам не было ў вас спрэчак, завіднасьці, гневу руганіны, ачарненьняў, абмовы, пышлівасьці, звадкі,
21 каб калі прыбуду да вас зноў, не ўпакорыў мяне Бог мой перад вамі і каб мне не прыйшлося перажываць (сумаваць) многіх сярод вас із-за тых, каторыя дапусьціліся перад тым грахоў і не пакутавалі дзеля нячыстасьці, распусты ды разбэшчанасьці.