Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Карынтіянам, 11 2-е пісьмо да Карынтіянам, 11 глава

1 О, каб вы маглі сьцярпець крыху маю неразумнасьць! Але ж вы мяне і цярпіцё!
2 Зайздрошчу я дзеля вас Божаю зайздрасьцю. Бо заручыў я вас з адною людзінай, з Хрыстом, ды маю завесьці вас да Яго як чыстую дзявіцу (дзявою).
3 Але баюся, каб як зьмей зьвёў Эву сваёю хітрасьцю, каб гэтак і вашыя думкі (розумы) не спаганіліся і не адвярнуліся ад прастадушнасьці і чыстасьці, якая ў Хрысьце.
4 Калі б хто прыйшоў і стаў вясьціць другога Езуса, Каторага мы вам не вясьцілі, або калі б вы атрымалі іншага духа, каторага мы не атрымалі, або іншую Эвангелію, каторая не атрымалі, — і гэта вы цярпліва зносіце (раўнадушныя).
5 І я думаю, што і я менш зрабіў, чым "вялікія апосталы".
6 І калі мне не хапае красамоўства, але ня веды. І гэта мы вам даказалі многімі спосабамі.
7 Ці ж я саграшыў паніжаючы сябе і павышаючы вас, вешчучы дарма вам Эвангелію Божую?
8 Абіраў я іншыя Касьцёлы, бяручы на пражытак на абслугаваньне вас (вашае).
9 А калі прабываў у вас і апынуўся ў недастатку, нікому ня быў я цяжарам, бо калі мне чаго не хапала, дык дапаўнялі браты прыбыўшыя з Македоніі. У нічым не затрудняў вас і далей ня буду вас затрудняць.
10 Кажу вам у імя Хрыстовай праўды, прабываючай ува мне, што гэтае самапахвалы ніхто ад мяне не адыме ў граніцах Ахаі.
11 Чаму? Ці можа таму, што вас не люблю? Бог гэта ведае!
12 Што вось раблю, тое і далей буду рабіць, каб ня мелі магчымасьці да спахвалы тыя, што яе шукаюць; каб былі і мы ў тым, з чаго яны хваляцца.
13 Тыя фальшывыя апосталы — гэта абманныя дзеячы, прыкідваючыся Хрыстовымі апосталамі.
14 Ды ня дзіва. Сам нават шатан перамяніўся ў анёла сьвятла.
15 Таму нічога лішняга, што і ягоныя слугі прыкідваюцца слугамі справядлівасьці. Але канец іхні, як іх учынкі.
16 Зноў паўтараю: не лічыце мяне за неразумнага! А калі ўжо лічыце, дык паслухайце мяне, як неразумнага, каб мог я хоць крыху пахваліцца.
17 Што скажу, то скажу не па волі Госпада, але як бы ў неразумнасьці ў гэтай форме самахвалы.
18 Калі вось многія хваляцца целам (па волі цела), дык і я буду хваліцца.
19 Ахвотна, бач, цярпіцё неразумных — самі будучы разумнымі.
20 Цярпіцё, калі хто бярэ вас у няволю, калі хто вас аб'ядае, калі хто абірае, калі хто над вас выносіцца, калі хто б'е вас па твары.
21 Кажу гэта, не каб засароміць, як быццам мы бязельныя былі, калі нехта мае ў гэтым адвагу — кажу як неразумным, дык і я маю сьмеласьць.
22 Калі хто Гэбрэі? Дык і я! Калі Ізраельцы? Дык і я! Насеньнем — патомствам Абрагама? Дык і я!
23 Слугамі Хрыста? Збяруся на сьмеласьць — дык і я куды больш! Болей праз вялікія труды, праз вязьніцы, праз пабоі над меру, часта ў небясьпеках сьмерці.
24 Праз юдэяў пяць раз быў біты па сорак удараў без аднаго.
25 Тры разы білі палкамі, раз каменавалі, тры разы быў разьбіты на моры, днём і ноччу на глыбінях мора.
26 Часта ў падарожжах, у небясьпеках па рэках, у небясьпецы ад разбойнікаў, у небясьпеках ад свайго народу, у небясьпеках ад паганаў, у небясьпеках у горадзе, у небясьпеках на пустэчы, у небясьпеках на моры, у небясьпеках ад благіх братоў.
27 У працы і зьнямозе, у частым бязсонніцы, у голадзе і смазе, у многіх пастах, у холадзе і нагасьці,
28 не гаворачы ўжо аб сваім штодзённым перажываньні дзеля ўсіх касьцёлаў.
29 Хто знемагаецца, а чаму я ня чуўся б змучаным? Калі хто горшыцца, а чаму я не адчуваў бы?
30 Калі належыцца хваліцца, буду і я хваліцца з сваіх немашчаў.
31 Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, Той, хто багаслаўлены (праслаўлены) вечна, ведае што я не лгу.
32 У Дамашку намесьнік (замясьціцель) караля Арэтаса загадаў пільнаваць горад Дамасцэнаў, хочучы мяне схапіць (паймаць).
33 Але ў кошыку спусьцілі мяне праз мур і так я уцёк (выкруціўся) з рук ягоных.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пісьмо да Карынтіянам, 11 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.