Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Карынтіянам, 5 2-е пісьмо да Карынтіянам, 5 глава

1 Ведаем, што калі дачасны (зямны) наш дом, хаціна, знішчэе, то маем у Бога дом не рукамі зроблены, але вечны ў небе.
2 Таму мы цяпер уздыхаем, прагнучы перабрацца ў наш нябесны храм,
3 калі толькі будзем адзетыя, а не без адзетку (не надзетыя).
4 Вось мы, знаходзячыся ў гэтай хаціне, згараваныя ўздыхаем, хочучы не пазбыцца яе, але прыадзецца ў новае адзеньне, каб тое, што сьмяротнае ахоплена было жыцьцём,
5 на гэта Бог нас і стварыў, каб даць нам задатак Духа.
6 Дзеля таго мы заўсёды ў добрым настраеньні, хоць ведаем, што пакуль жывём ў целе, мы падарожнікамі, далёкімі ад Госпада.
7 Тут бо жывём вераю, а не агляданьнем (у хвале Бога).
8 Мы аднак жывём надзеяй ды маем добрую волю — лепш пакінуць цела і стануць у прысутнасьці Госпада (Бога).
9 Таму стараемся падабацца Яму, ці мы з Ім, ці далёка ад Яго.
10 Усе бо мы мусім стануць перад трыбуналам Хрыста, каб кожны атрымаў належную яму заплату — за добрыя, ці ліхія ўчынкі (пакуль жыў), дапушчаны ў целе.
11 Пранятыя боязьзю Госпада — наварачаем (пераконваем) людзей. Перад Богам усё ў нас адкрыта. Спадзяюся, што і для сумленьняў вашых — мы адкрытыя.
12 Кажам вам гэта, не каб зноў вам сябе зарэкамандаваць, пахваліцца, але каб даць вам магчымасьць пахваліцца намі, каб маглі вы што сказаць людзям, што хваляцца навонкавасьцю, а не дабратой сэрца.
13 Калі мы адлічаемся (ад другіх) розумам — для Бога, калі скромнічым — дзеля вас.
14 Бо любоў (да) Хрыста прынукае нас, разсуджаючых гэта так, калі Хрыстус памёр за ўсіх, дык мы ўсе паўміралі.
15 А за ўсіх памёр (Хрыстус) Ён таму, каб тыя, што жывуць, ужо не для сябе жылі, але для Таго, Хто за іх памёр і ўваскрос.
16 Таму і мы ад гэтага часу (адсюль) ня знаем нікога адносна цела, калі мы і Хрыстуса пазналі адносна цела (як чалавека), дык ужо адцяпер ня знаем.
17 Бо хто ў Хрысце — новае тварэньне; старадаўняе — мінула, а цяпер усё новае.
18 Усё жа ад Бога. Ён пагадзіў нас з сабою праз Хрыста, і перадаў нам паслугу (паслугаваньне) гадненьня (паяднаньня, гаджэньня),
19 бо вось Богу Хрыстусе пагадзіў сьвет з Сабою, не ўлічаючы іхніх злачанстваў, ды паручыў нам слова гаджэньня (яднаньня).
20 Дык мы замест Хрыста спаўняем місію ад Бога, напамінаюча вас: ад Хрыста ўмаляем: Пагадзіцеся з Богам!
21 Бо Ён Таго, Хто ня меў граха, учыніў ахвяраю за грэх (грэхам), каб мы ў Ім сталіся справядлівасьцю Божай (справядлівымі перад Богам).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пісьмо да Карынтіянам, 5 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.