1 Пачатак Эвангеліі Езуса Хрыста, Сына Божага.
2 Як напісана ў Ізаія прарока: "Вось жа пасылаю Анёла Майго перад воблікам Тваім (перад Табою). Ён прыгатовіць (адкрые) дарогу Табе.
3 Голас клічучага ў пустыні: прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму".
4 Паявіўся Ян (Ёан) у пустыні, хрысьцячы і вешчучы хрост пакаяньня (пакуты) на (для) адпушчэньня грахоў.
5 І прыходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе Ерузалімцы і спазнаючы грахі свае — былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан.
6 Ян жа быў адзеты ў вярблюдаву скуру ( у адзеньне з вярблюдавай шэрсьці) ды падперазаны скураным поясам па сваіх бёдрах. Еў шаранчу і лесны мёд.
7 Навучаў ён кажучы: "Ідзе за мной дужэйшы за мяне. Я яму ня варт упаўшы на зямлю разьвязаць рамушок ягоных сандалаў (абутку).
8 Я хрышчу вас вадой, а ён будзе хрысьціць Духам Сьвятым".
9 Здарылася, што ў тыя дні прыйшоў Езус з Назарэту з Галілеі і быў ахрышчаны ў Ярдане Янам.
10 І як толькі выходзіў з вады, увідзеў адкрыты нябёсы, ды Духа як галубку сыходзячага на сябе (на яго).
11 І адазваўся голас з неба: "Ты сын мне ўмілаваны, я цябе ўспадабаў".
12 Ды зараз павёў Яго Дух у пустыню.
13 Ён прабываў у пустыні сорак дзён і сорак начэй. Быў спакушаны шатанам, жыў між зьвяроў, а анёлы паслугавалі Яму.
14 А пасьля таго, як Ян быў узяты, прыбыў Езус у Галілею, вешчучы Эвангелію (Добрую навіну) Божую.
15 Ён казаў: "Споўніўся час і наблізілася Валадарства Божае. Навярніцеся і верце Эвангеліі!"
16 І праходзячы міма (каля) мора Галілейскага ўбачыў Сымона і брата ягонага Андрэя, закідаючых сеткі ў мора: былі бо яны рыбакамі (рыбаловамі).
17 Сказаў ім Езус: "Хадзіце за Мной, зраблю Я вас рыбакамі людзей".
18 І адразу пакінуўшы сеці, пайшлі яны за Ім.
19 І адыйшоўшыся адтуль недалёка, ўбачыў Якуба Забэдэявага і Яна, брата ягонага, калі яны сьцягвалі сеткі свае ў лодцы.
20 Затым пазваў і іх. Дык пакінуўшы ў лодцы свайго бацьку Забэдэя з нанятымі работнікамі — пайшлі за Езусам.
21 Увайшлі пасьля ў Кафарнаўм. А затым у шабат (суботу) увайшоўшы ў сынагогу стаў іх навучаць.
22 І ўсе дзівіліся з Яго навукі, бо вучыў іх той, хто мае ўладу,а не як вучоныя па Пісаньню.
23 А ў той час у сынагозе знаходзіўся чалавек апанаваны ліхім (духам нячыстым). Ён крычаў
24 кажучы: "Што Табе да нас, Езусе з Назарэту? Прыйшоў загубіць нас? Ведаю, хто Ты: Ты — Сьвяты Божы".
25 Але прыгразіў яму Езус кажучы: "Замаўчы, ды выйдзі з чалавека!"
26 І ён тузуючы ім і крычучы моцным голасам, пакінуў яго дух нячысты.
27 Стаўпянелі ўсе ды аж пыталі адзін аднаго, кажучы: "Хто гэта такі? Ды што за навука гэта новая, што Ён і сілаю загадвае нячыстым духам і яны паддаюцца Яму?"
28 Ды скора (хутка) разыйшлася вестка пра Яго па ўсёй Галілейскай краіне.
29 Затым выйшаўшы з сынагогі прыбылі ў дом Сымона і Андрэя разам з Якубам і Янам.
30 Цёшча жа Пятра ляжала ў гарачцы. І яны кажуць Яму пра хворую (яе).
31 Падыйшоўшы Езус падняў яе, узяўшыся за яе руку і адразу спынілася гарачка і яна паслугавала ім.
32 А калі сонца ўжо зайшло і настаў вечар прыносілі да Яго ўсіх блага чуючыхся і апанаваных нячыстым духам,
33 ды так увесь горад сабраўся ля дзьвярэй.
34 Многіх аздаравіў, тых, што розныя хваробы мучылі і многіх выгнаў д'яблаў, ды не разрашыў ім гаварыць, бо ведалі, хто Ён.
35 Натта рана ўстаўшы выйшаў і падаўся на адзінокае месца і тамака маліўся.
36 Сымон жа ды тыя, што з Ім былі — пайшлі за Ім.
37 Калі Яго знайшлі сказалі Яму: "Усе Цябе шукаюць".
38 А Ён сказаў ім: "Ідзёмце ў бліжэйшыя вёскі і гарады, каб і там вясьціць Добрую Навіну, бо Я на тое прыйшоў".
39 Дый навучаў у сынагогах (бажніцах) па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў.
40 Прыступіўся да Яго пракажаны і ўмаляў Яго, упаўшы на каленьні, казаў Яму: "Калі захочаш, можаш мяне ачысьціць".
41 А Езус пашкадаваў яго і працягнуўшы руку сваю — дакранаўся да яго і сказаў яму: "Хачу, будзь ачышчаны".
42 Ды калі гэта сказаў, адразу сыйшла з яго праказа і быў ачышчаны.
43 Пры тым пагразіў яму і адправіў яго адразу,
44 кажучы: "Глядзі, каб нікому не казаў, але ідзі, пакажыся архісьвятару і за ачышчэньне сваё складзі ахвяру, што загадаў Майсей на пасьведчаньне ім".
45 Але ён, адыйшоўшыся, пачаў расказваць ды славіць гэтае здарэньне, так, што ўжо ня мог публічна пайсьці ў горад, але скрываўся ў бязьлюдных мясьцінах. А зусюль сыходзіліся да Яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 1 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.