Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Матэвуша, 28 Паводле Матэвуша, 28 глава

1 Па шабаце на сьвітаньні ў першы дзень тыдня, прыйшла Мар'я Магдалена і другая Мар'я паглядзець гробу.
2 І раптам страшна затрэслася зямля. Бо анёл Госпадаў сыйшоў (з'явіўся) з неба, адваліў камень і сеў на ім.
3 А погляд яго быў як маланка, а адзеньне яго як сьнег.
4 Ад страху перад ім астаўбянелі вартаўнікі і сталі як мёртвыя.
5 А анёл сказаў жанчынам: "Ня бойцеся, бо ведаю, што ўкрыжаванага Езуса шукаеце.
6 Няма Яго тутака, бо ўваскрос, як прадсказаў, хадзіце, і паглядзіце на месца, дзе Госпад быў паложаны.
7 Ды скора ідзіце, скажыце вучням Ягоным, што ўваскрос, дый ідзе перад вамі ў Галілею: там Яго ўбачыце. Вось я вам гэта сказаў."
8 Дык выйшлі хутка з гробу з баязьзю і вялікаю радасьцю, бягучы, каб паведаміць гэта вучням Ягоным.
9 А вось жа Езус пераняў іх, і сказаў: "Вітайце!" Яны ж падыйшлі, палі да ног Ягоных і пакланіліся Яму.
10 Затым Езу сказаў ім: "Ня бойцеся. Ідзіце і скажыце братом Маім, каб пайшлі ў Галілею, там Мяне ўвідзяць".
11 А калі яны ад гроба адыйшліся, некаторыя з вартаўнікоў прыйшлі ў горад і паведамілі перадавым сьвятарам пра ўсё, што здарылася.
12 Тыя ж сабраліся са старшынамі і параіўшыся далі жаўнерам многа грошы,
13 каб казалі: "Павядамляйце, што вучні Ягоныя прыйшлі ноччу і ў час сну нашага ўкралі Яго".
14 А калі б пра гэта даведаўся намесьнік, мы яго пераканаем і нічога благога вам ня станецца".
15 Яны тады ўзяўшы грошы зрабілі, як іх навучылі. Так пашырылася вестка сярод Юдэяў аж па сёньняшні дзень.
16 А Адзінаццаць вучняў пайшло ў Галілею, на гару, куды ім быў загадаўшы Езус.
17 Затым у аддаленьні ўбачыўшы Езуса пакланіліся Яму, але некаторыя сумніваліся.
18 Езус жа падыйшоўшы да іх, сказаў ім: "Дадзена Мне ўлада на небе і на зямлі.
19 Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, удзяляйце хросту: у імя Айца і Сына і Сьвятога Духа.
20 Навучайце іх берагчы ўсё, што вам загадана. А Я з вамі ўсе дні аж да канца сьвету".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Матэвуша, 28 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.