Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

введ. Паводле Матэвуша, введение

Паводле найдаўнейшай касьцельнай традыцыі аўтарам першай, што часу напісаньня, Эвангеліі ёсьць сьвяты Матэвуш. Другім яго імем было: Леві. Ён адным з дванацаці апосталаў, пакліканы Езусам Хрыстом на апостала ў Кафарнаўм, дзе быў мытнікам, агентам дзяржаўных (рымскіх) падаткаў. Мытніка Юдэі ненавідзелі, лічылі найбольшым грэшнікам.

Пра яго жыцьцё і дзейнасьць мала ведаем, быццам вёў місію ў Этаёпіі і там замучаны. Сьвяткуем яго 21 верасьня.

Дапускаецца вучонымі, што цяперашня Эвангелія паводле Матэвуша, не пераклад з арамейскай мовы, але адразу напісана на грэцкай мове. Даказвае гэта ўжыцьцё многіх грэцкіх слоў, зваротаў.

Эвангелія паводле Матэвуша грунтуецца на трох жаролах: на Эвангеліі паводле Марка, на арамейскай Эвангеліі Матэвуша і на ўласных ведамасьцях.

Аўтар Эвангеліі прызначыў сваю кнігу юдэям і хрысьціянам юдэйскага паходжаньня. Абшырна карыстецца Старым Запаветам. Ён даказвае, што Езус, сын Марыі, ёсьць чаканым Юдэямі Мэсіяй, Адкупіцелем.

У старажытным (хрысьціянскім) касьцеле Эвангелія паводле Матэвуша цешылыся вялікім аўтарытэтам. На яе паклікаліся Айцы Касьцёла, як біскуп Папіяс і іншыя; час напісаньня між 50 і 60 па Хрысьце (55) у Палестыне.

Дзеліцца на часці:

1 Дзіцяцтва Хрыста (1−2)
2 Публічная дзейнасьць: а) у Галілеі, б) у Ерузаліме (3−25)
3 Мука і ўваскрасеньне — перамога Хрыста (26−28).

Спаміж сымбалічных зьвяроў у візіях Эзэхіеля традыцыя лічыць сьвятога Матэвуша: "тварам чалавечым", бо ад чалавечага радаводу Сына Чалавечага пачынае сваю Эвангелію.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Матэвуша, введение. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.