Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 да Цімафея, 1 1-е пісьмо да Цімафея, 1 глава

1 Павал, апостал Езуса Хрыстуса па загаду Бога Збаўцы нашага і Езуса Хрыстуса, нашай надзеі.
2 Цімафею, умілаванаму сыну па веры. Ласка, міласердзе і супакой ад Бога Айца і Хрыстуса Езуса Госпада нашага.
3 Як я прасіў цябе застацца ў Эфезе, ідучы ў Мацэдонію, так прашу: загадай некаторым не крывіць навукі,
4 а таксама займацца байкамі і генеалогіямі без канца, якія выклікаюць больш спрэчак, чым служаць збаўленьню Божаму праз веру.
5 Мэтай жа загаду зьяўляецца міласьць чыстага сэрца, добрага сумленьня і праўдзівай веры.
6 Некаторыя, адвярнуўшыся ад гэтага, папаліся ў пустаслоўе.
7 Яны хацелі б быць дактарамі закона, хоць не разумеюць, што гавораць і што цьвярдзяць.
8 Ведаем, закон добры, калі ім хто разумна карыстаецца.
9 Вядома, што закон выданы не для справядлівых, а для несправядлівых, непаслушных, бязбожных, грэшнікаў, бацькабойцам, маткабойцам, людзябойцам,
10 для распусьнікаў, мужаложнікаў, людакрадаў, ілгуноў, крывапрысяжнікаў і супроць усяго іншага, што пярэчыць разумнай навуцы,
11 у духу Эвангеліі хвалы Ўсемагутнага Бога, якая мне паручана.
12 Дзякую я таму, Хто мяне спасіліў: Госпаду нашаму Езусу Хрыстусу, бо Ён палічыў мяне верным, паручаючы службу мне,
13 які раней блюзьніў, прасьледаваў і ачарняў. Але атрымаў я міласердзе Божае, бо дзейнічаў па несьвядомасьці і з няверства.
14 Вось жа ласка Госпада нашага вылілася шчодра на мяне з вераю і любоўю праз Езуса Хрыстуса.
15 Праўдзівая навука і варта агульнага прызнаньня, што Езус Хрыстус прыйшоў на гэты сьвет, каб збавіць грэшнікаў, з якіх першым зьяўляюся я.
16 Але атрымаў я міласердзе дзеля таго, каб у ва мне першым выявіў Езус Хрыстус сваю бязьмежную цярплівасьць на паказ тым, што павераць Яму на жыцьцё вечнае.
17 Валадару ж бессьмяротнаму вякоў, Нябачнаму, Адзінаму Богу паклон і слава на векі вечныя. Аман.
18 Гэты загад паручаю табе, Тыматэю, сыну, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты змагаўся сілаю іх як добры змагар,
19 маючы веру і чыстае сумленьне, якое ўтраціўшы, некаторыя адбіліся, як Тумэнеус і Аляксандр, якіх я перадаў шатану, каб адвыклі блюзьніць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо да Цімафея, 1 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.