1 Дух вось адкрыта кажа, што ў апошні час некаторыя людзі адступяць ад веры і прыхіляцца да духаў ілжы і да навук шатанскіх,
2 да аблудна зманваючых і запятненым сумленьнем,
3 забараняючых жаніцца, прыказваючых устрымлівацца ад страваў, якія стварыў Бог для ежы веруючым, толькі каб дзякавалі Богу, які ім даў пазнаць праўду.
4 Бо ўсё, што стварыў Бог, — дабро і нічога ня трэба адкідаць, але з падзякаю Яму прымаць:
5 усьвячаецаа бо яно праз Слова Божае і малітву.
6 Выясьняючы гэта братам, будзеш добрым слугою Езуса Хрыстуса, спасілены словамі веры і добрай навукі, якой ты заўсёды трымаўся.
7 Недарэчных і бабскіх плётак высьцерагайся і нахіляй сябе да набожнасьці.
8 Бо фізічная муштра ня вельмі карысная, пабожнасьць жа да ўсяго прыдатная, яна дае заруку на жыцьцё дачаснае і вечнае.
9 Праўдзівае гэта слова і вартае агульнай увагі.
10 Дзеля гэтага працуем і пакутуем, бо спадзяемся на Жывога Бога, бо Ён — Збаўца ўсіх людзей, а ў першую чаргу веруючых.
11 Загадвай гэта і вучы!
12 Няхай ніхто не асуджвае твайго юнацтва, але будзь прыкладам веруючым у слове, у паводзінах, у міласьці, у веры, у частасьці.
13 Пакуль прыбуду, займіся чытаньнем, пануканьнем і навукаю.
14 Не занядбай ласкі, якая прабывае ў табе, якая дадзена табе праз прароцтва ўзлажэньнем рук прэзьбітараў — духоўнікаў.
15 Аб гэтым думай, заглыбляйся, каб посьпех твой усім быў бачны.
16 Глядзі сябе і навукі, трымайся іх. Так бо паступаючы і сябе збавіш, і тых, каторыя слухаюць тваёй навукі.