Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 да Карынтіянам, 1 1-е пісьмо да Карынтіянам, 1 глава

1 Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста ды брат Состэнэе.
2 Божаму Касьцёлу ў Карынце, тым, што былі пасьвячаны ў Езусе Хрысце ды пакліканы да сьвятасці разам з усімі, каторыя на кожным месцы прызываюць імя Госпада нашага Езуса Хрыста, іхняга і нашага Госпада.
3 Ласка вам і супакой (мір) ад Бога Айца і Госпада Езуса Хрыста.
4 Дзякую заўсёды за вас Богу майму, за ласку дадзенаю вам у Хрысьце Езусе.
5 У Ім вы ўва ўсё сталіся багатымі: словам усякім і пазнаньнем,
6 бо навука (сьведчаньне) Хрыстова прыжылося ў вас,
7 так што ня маеце недастатку ласкі ў чаканьні аб'яву Госпада нашага Езуса Хрыста.
8 Ён дасьць вам сілу да мэты без заганы на дзень Госпада Нашага Езуса Хрыста.
9 Бо верны Бог, Якім вы пакліканы да супольнасьці (сяброўства) з Сынам Ягоным Езусам Хрыстом, Госпадам нашым.
10 Браты, у імя Госпада Нашага Езуса Хрыста малю вас: будзьце ў згодзе, каб не было сярод вас падзелаў; каб вы былі аднаго духа і аднае думкі.
11 Людзі злое разказалі мне пра вас, браты мае, што здараюцца між вас спрэчкі (споры).
12 Маю на думцы, што адзін з вас кажа: "Я — Паўлавы, а я Апалёса; Я Кэфаса, а я Хрыстоў".
13 Ці ж Хрыстус дзеліцца? Ці ж Павал быў за вас укрыжаваны? Ці ў імя Паўла вы ахрышчаны?
14 Дзякую Богу, што апрача Крыспуса і Гаюся я нікога з вас не ахрысьціў.
15 Дык ніхто ня можа казаць, што ў імя маё быў ён ахрышчаны.
16 Дарэчы, праўда, ахрысьціў я дом Стэфанаса. А больш не помню, ці ахрысьціў я каго.
17 Не паслаў Мяне Хрыстус хрысьціць, але вясьціць Эвангелію, не мудрасьцю слова, каб не ўменшыць важнасьці крыжа Хрыстовага.
18 Бо навука крыжа для тых, што ідуць на загубу — ёсьць глупасьцю, а тым, што ідуць на збаўленьне — сілай Божай.
19 Бо напісана: "Загублю мудрасьць мудрых, а (кемлівасьць) хітрасьць хітрых зьнішчу".
20 Дзе мудрэц? Дзе вучоны? Дзе дасьледчык гэтага сьвету?
21 Калі жа сьвет сваёю мудрасьцю не пазнаў Бога з разумнасьці твораў Божых, дык спадабалася Богу праз глупасьць вясчэньня слова (эвангеліі) збавіць веручых.
22 Як Юдэі дамагаюцца цудаў, а Грэкі шукаюць мудрасьці,
23 мы вясьцім укрыжаванага Хрыста, Які згаршэньнем для Юдэяў, а глупасьцю для паганаў,
24 для тых жа, што пакліканы, ці спасярод Юдэяў, ці спасярод Грэкаў — Хрыстусам, магутаю Божай ды мудрасьцю Божай.
25 Бо тое, што глупасьцю ў Бога, перавышае мудрасьць людзей, а што кволае ў Бога — перавышае моцаю людзей.
26 Дык вы, браты паглядзіце, хто вы такія пакліканыя? Па людзку гледзячы — ня шмат з вас мудрых, нямнога магутных, не шмат высокародных.
27 Ды Бог выбраў, што ў вачах сьвету глупае, каб засароміць — мудрых, і што кволае, каб засароміць магутных,
28 і (выбраў Бог) тое, што ў вачах сьвету — паганае, і што пагарджанае ды ня маючае значэньня выбраў Бог, каб закасаваць тое, што нечым ёсьць —
29 каб ніхто не выносіўся б перад (на віду) Богам.
30 Дзякуючы Яму і вы ў Хрысьце Езусе, Каторы з волі Божай стаўся для нас мудрасьцю, справядлівасьцю, пасьвячэньнем і адкупленьнем,
31 як напісана: "Хто хваліцца, хай у Госпаду хваліцца".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо да Карынтіянам, 1 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.