Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 да Карынтіянам, 4 1-е пісьмо да Карынтіянам, 4 глава

1 Хай нас уважаюць людзі за слугаў Хрыстовых і за загадчыкаў (распарадзіцеляў) тайнаў Божых.
2 Ад загадчыкаў вымагаецца, каб кожны быў верны.
3 Мяне мала турбуе, што вы ці суд людзкі рашыць аба мне. Але я сам сябе не суджу.
4 Да нічога (віны) я не пачуваюся, гэтым яшчэ не апраўданы — Госпад маім суддзёю.
5 Дык не судзіце заўчасна, пакуль прыйдзе Госпад, Каторы выясьніць тое, што ў цемры скрыта ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
6 Гэта вось, браты, аднёс (прыстасаваў, прымярываў) я да сябе і Аполласу дзеля вас, каб вы навучыліся ад нас не выносіцца вышэй таго, што напісана: "Ды хай ніхто ў сваёй пыхлівасьці не падымаецца адзін над другім.
7 Хто цябе вырозневае? Ды што ты маеш, чаго б не атрымаў? Калі ж ты атрымаў, дык нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?
8 Вы ўжо прыжыліся і сталіся ўжо багатымі, без нас ужо каралюяце. О каб вы на самай справе каралявалі, ды каб і мы з вамі разам маглі караляваць!
9 Вось я думаю, што Бог нас Апосталаў празначыў як апошніх, быццам на сьмерць асуджаных. Сталіся мы відовішчам для сьвету, для анёлаў і людзей.
10 Мы неразумныя ў Хрысьце, вы мудрыя ў Хрысьце, мы кволыя а вы дужыя; вас шануюць а намі грэбуюць (шардзяць).
11 Аж да гэтай пары мы галадаем, смягнем, у нагаце ходзім, бітыя і выгнаныя.
12 Трудзімся, працуючы рукамі нашымі, праклінаныя — багаславім, прасьледаваныя — цярпім.
13 Зьневажаныя — багаславім іх, мы сталіся быццам сьмяцьцё гэтага сьвету, агідай для ўсіх аж дасюль.
14 Не пішу гэтага, каб вас засароміць, але каб вас як найдаражэйшых сваіх дзетак — напомніць.
15 Бо хоць бы вы мелі ў Хрысьце тысячу выхавацеляй (узгадоўцаў), але ня шмат бацькоў. Я таму ў Хрысьце Езусе праз Эвангеллю вас нарадзіў.
16 Прашу тады вас, — будзьце маімі пасьлядоўнікамі.
17 З тою мэтаю пасылаю да вас Тымотэя. Ён ёсьць сынам маім найдаражэйшым і верным у Госпадзе, ён вам прыпомніць шляхі мае ў Хрыстусе ды тое, чаго я навучаю ўсюды, у кожным касьцёле.
18 Некаторыя сталі хвастацца (плясьці), што я быццам ня маю намеру наведаць вас.
19 А як жа прыйду неўзабаве да вас, калі Госпад пазволіць, і разьведаю ня толькі словы пляткароў але дзейнасьць,
20 бо не ў гаворцы але ў дзейнасьці Каралеўства Божае.
21 Што хочаце? Ці каб з развагаю да вас я прыйшоў, ці з любоў'ю і дабратой?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо да Карынтіянам, 4 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.