Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 да Карынтіянам, 8 1-е пісьмо да Карынтіянам, 8 глава

1 Што да ідалам складаных ахвяр (з мяса) нам ясна, мы ведаем (маем веду). Веданьне надзімае, а любоў узгадоўвае.
2 Калі каму кажацца, што ён нешта ведае, дык ён ня ведае, як трэба пазнаць.
3 А калі хто мілуе Бога, той ведамы яму.
4 Адносна спажываньня ідалам ахвяраванага мяса, мы ведаем добра, што няма на сьвеце ніякіх бажкоў і ніводнага бога, апрача адзінага Бога.
5 Калі б і былі ў небе і на зямлі так званыя багі, а шмат такіх багоў і паноў —
6 То для нас існуе толькі адзін Бог, Айцец, ад Якога ўсё мае пачатак ды дзеля Каторага існуем, поруч адзін Госпад, — Езус Хрыстус, праз Якога ўсё сталася і праз Каторага мы жывём.
7 Нажаль, не ўсе маюць такое пазнаньне, сьвядомасьць; некаторыя дасюль прывыкшы да ідалаў, ядуць мяса, як ахвяраванае ідалам і так сваё кволае сумленьне паганяць.
8 А ежа не збліжае нас да Бога. Бо не бяднеем, калі перастанем есьці, а таксама ядучы — нічога не набываем.
9 Усё ж тыкі глядзіце, каб ваша свабода не сталася згаршэньнем для слабаверучых (слабым вераю).
10 Бач, калі б хто ўбачыў таго, што мае пазнаньне (сьвядомасьць) ў сьвятыні ідалавым стале — ці ж слабавернага чалавека сумленьне не заахвоціў бы таксама есьці ідалам ахвяраванае мяса?
11 Такім чынам тваё веданьне спрычыніла б загубу — сьмерць брату, за каторага Хрыстус памёр (аддаў жыцьцё)!
12 Дык калі яда горшыць брата майго, ніколі ня буду есьці мяса, каб ня горшыць брата свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо да Карынтіянам, 8 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.