Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 да Карынтіянам, 2 1-е пісьмо да Карынтіянам, 2 глава

1 Так, калі я прыбыў да вас браты, прыйшоў не, каб захапляць вас словам (навукай) і мудрасьцю але вясьціць вам, адкрываць таямніцы Божыя.
2 Бо ня думаў я вас вучыць чаго іншага як адно (толькі) Езуса Хрыста ды Таго Укрыжаванага.
3 Явіўся я ў вас з перажываньнем, страхам і з дрыжэньнем.
4 А мова мая і навучаньне маё не вызначалася перакананьнем і мудрасьцю, але на выяве Духа і моцы,
5 каб вера ваша не апіралася на мудрасьці людзей але на дзейнасьці Божай.
6 Мы, праўда, вясьцім вучым мудрасьці сярод дасканалых, разумеючых (разумных), але мудрасьць ня гэтага сьвету, і не валадароў гэтага сьвету, каторыя зчазаюць,
7 але вучым мудрасьці Божай, таямніцай, схаванай, каторую Бог прызначыў перад вякамі на хвалу нашую,
8 каторай ніводзін з валадароў гэтага свету не пазнаў, бо калі б пазналі — ніколі не ўкрыжавалі б Госпада хвалы.
9 Мы вясьцім як напісана: "Чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані сэрца чалавечае не прадчувала, тое Бог прыгатаваў тым, каторыя Яго мілуюць".
10 Нам жа аб'явіў Бог праз Духа. Дух бо ўсё пранікае, нават тайнікі (глыбіні) Божыя.
11 Хто вось спаміж людзей ведае, што ў чалавеку, калі ня дух, які ў чалавеку? (які ў ім?) Таксама і таго што ў Богу (што Божае) — ніхто ня ведае, апрача Духа Божага.
12 А мы ж атрымалі ня духа сьвету, але Духа Бога, для веданьня дароў Божых (што нам Богам даравана).
13 Таму і вучым (вясьцім) гэта словамі не чалавечай мудрасьці, але словамі, якіх навучыў Дух, духовымі словамі, выясьняючы духовыя справы.
14 На жаль — змысловы (цялесны) чалавек не пазнае таго, што ёсьць Духа Божага. Глупасьцю яму здаецца гэта і ня можа гэтага ўцяміць, бо гэта толькі духам прасьледжваецца.
15 Духовы (чалавек) ўцямляе (пазнае) ўсё, а ён нікім не паняты.
16 Хто ж можа пазнаць намер Госпадаў, ды хто Яго можа павучыць? Мы ж маем розум Хрыстовы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо да Карынтіянам, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.