Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 да Карынтіянам, 3 1-е пісьмо да Карынтіянам, 3 глава

1 Я ня мог да вас, браты, прамаўляць як да духовых, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысьце.
2 Паіў я вас малаком, а не яду (звычайную), бо былі вы кволыя, дарэчы і далей вы яшчэ нядужыя.
3 Дасюль вы яшчэ цялесныя. Бо калі яшчэ ў вас завіднасьць (зайздрасьць) і нязгода — ці ж вы не цялесныя і ці не паступаеце як звычайна людзі?
4 Калі бо адзін кажа: "Я — Паўлаў", а другі: "Я Аполлосаў" — дык ці ж вы ня людзі? (Ці не па чалавечаму?)
5 Кім жа Апполос? Або кім Павал? Служыцелямі! (слугамі) — Праз іх вы ўверылі ды кожны, як яму Госпадам дадзена.
6 Я садзіў а Аполлос паліваў, але Бог расьціў.
7 Ня важна — хто садзіў і хто палівае, але той важны, хто дае расьці — Бог!
8 Хто садзіць ды хто палівае — адзінакавы. Кожны атрымае сваю заплату па труду (па стараньні).
9 Мы памагатары (супрацоўнікі) Божыя; а вы — ніва Божая і пабудовай Божай (будоўляй).
10 Дадзенай мне Богам ласкай, я як спрактыкаваны архітэктар — будаўнічы палажыў падмурак (фундамэнт), а хто іншы закончыць пабудову. Хай кожны глядзіць, як будуе.
11 Падмурка — фундамэнта ніхто ня можа палажыць іншага, як той, які паложаны, а якім яўляецца — Езус Хрыстус.
12 А ці хто на гэтым фундамэнце будуе з золата, ці серабра, ці з дарагіх каменьняў, ці з дрэва, ці нават з сена, ці саломы —
13 работа (праца) кожнага выявіцца: дзень Госпадаў пакажа, бо агнём выявіць і дзейнасьць (справа) кожнага будзе выпрабавана агнём.
14 Той, чыя пабудовы праца выстаіць — атрымае заплату,
15 а калі чыя праца рухне, пацярпіць шкоду: сам, што праўда будзе збаўлены, але так, яу быццам праз агонь.
16 Ці ж вы ня ведаеце, што храм Божы (сьвятыня) ды што Дух Божы прабывае ў вас?
17 Калі хто спаганіць храм Бога, таго зьнішчыць Бог. Храм Божы — сьвяты, а вы — ім.
18 Няхай ніхто сябе не абманвае. Калі хто з вас думае, што ён мудры на гэтым сьвеце, дык хай станецца глупым, каб здабыць мудрасьць.
19 Бо мудрасьць гэтага сьвету — глупасьцю перад Богам: дарэчы напісана: "Ён спыняе мудрых у іхняй хітрасьці",
20 або ізноў: "Госпад ведае, што намеры мудрых — пустыя".
21 Дык хай ніхто не выносіцца дзеля людзей! Усё бо вашае.
22 Ці гэта Павал, ці Аполлос, ці Кэфас; ці гэты сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці што цяперашняе, ці што будучае — усё бо вашае,
23 а вы Хрыстовыя, а Хрыстус — Бога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо да Карынтіянам, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.