Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 да Карынтіянам, 7 1-е пісьмо да Карынтіянам, 7 глава

1 Адносна тога, што вы пісалі — добра чалавеку жанчыны не чапаць (не вязацца).
2 Але з увагі на распусту: кожны хай мае сваю жонку і жонка кожная хай мае свайго мужа.
3 Хай муж аддае належнасьць жонцы, падобна і жонка мужу.
4 Жонка ня мае ўлады над сваім целам, але муж. Падобна і муж ня мае ўлады над сваім целам, але жонка.
5 Не ўхіляйцеся адно ад другога, хіба толькі з узаемнай згоды, да часу, каб пасьвяціцца малітве; потым зноў сыходзьцеся разам, каб шатан не спакушаў вас праз непаўстрыманасьць вашую.
6 Гэта раю (раджу) праз выразумеласьць (паблажлівасьць), а не па загаду (як загад).
7 Хацеў я, каб усе людзі жылі (былі) як я, але кожны мае свой дар ад Бога: адзін так, другі інакш.
8 Нежанатым і ўдовам кажу: "Добра ім заставацца так, як я".
9 Калі б не маглі паўстрымацца, хай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым гарэць страсьцю.
10 Тым, што жывуць у сужэнстве (жанімстве), загадваю не я, але Госпад, каб жонка не адлучалася ад мужа.
11 Калі б аднак разлучыліся б (развяліся б), хай застаецца незамужняй, або хай пагодзіцца з мужам. Таксама і муж хай неадпраўляе жонкі.
12 Іншыя жа кажу я, а ня Госпад: калі хто з братоў мае жонку нехрысьціянку і яна згаджаецца жыць з ім, дык хай неадпраўляе яе.
13 Таксама і жонка, маючая неверучага (нехрысьц'яніна) мужа, калі ён згаджаецца жыць з ёю, хай не адпраўляе яго.
14 Бач, няверучы муж пасьвячаецца ў жонцы, а няверучая (нехрысьц'янка) жонка пасьвячаецца ў няверучым мужу. Інакш вашыя дзеці былі б нечыстымі, а цяпер — сьвятыя.
15 А калі неверучы хоча адыйсьці — хай адыходзіць. Брат або сястра ў гэткіх выпадках не зьвязаны. Да згоды паклікаў нас Госпад.
16 Скуль, дарэчы, можам ведаць, жана, што збавіш свайго мужа? Або скуль ведаеш, муж, што збавіш сваю жонку?
17 Дарэчы, хай кожны паступае так, як Госпад яму рашыў, дый да чаго паклікаў. Гэтак я вучу ва ўсіх касьцёлах.
18 Калі хто пакліканы як абразаны — хай не скрывае абразаньня! А калі хто пакліканы (да веры) як неабразаны — хай не прымае абразаньня.
19 Неважна абразаньне і неабразаньне — а важна спаўняць прыказаньні Божыя.
20 Дык хай кожны застаецца ў такім стане, у якім быў пакліканы.
21 Быў ты пакліканы як нявольнік? Не перажывай! А калі можаш стацца вольным — скарыстай канешна!
22 Бо хто быў пакліканы ў Госпаду як нявольнік — ёсьць вызваленцам Госпадавым. Падобна і той, хто быў пакліканы як вольны, стаецца нявольнікам, слугою Хрыстовым.
23 Вялікаю цаною здабытыя вы! Дык нябудзьце вы нявольнікамі людзей.
24 Браты, дык хай кожны трывае ў Богу ў такім стане, у якім быў пакліканы.
25 Што да дзявоцтва загаду Госпада ня маю, але даю параду як той, хто з ласкі Божай дастойны веры.
26 Па надыходзяй падрэбе (муствасьці) за лепшае лічу, што добра так заставацца жыць чалавеку.
27 Калі ты жанаты, не думай разводзіцца! Калі свабодны, вольны? — не шукай жонкі.
28 Калі ажэнішся — не саграшыш. Падобна і дзяўчына, калі ідзе замуж — не грашыць. Такія аднак будуць мець клопат з целам, я хацеў бы ашчадзіць (вас ад яго ўхаваць).
29 Кажу, браты, — час кароткі! Дык трэба, каб тыя, што маюць жонкі — жылі як нямаючыя,
30 а тыя, што плачуць — быццам ня плакалі, а тыя, што цешацца — як бы ня цешыліся. Тыя, што купляюць — быццам ня мелі.
31 Тыя, што ўжыткуюцца (карыстаюць) гэтым сьветам — як бы неўжыткаваліся. Бо зьменяецца, праходзіць вобраз гэтага сьвету!
32 Хацеў бы, каб вы былі бяз клопату (перажываньняў). Чалавек нежанаты рупіцца пра справы Госпада, як падабацца Госпаду.
33 А хто жанаты — клапоціцца прак сьвецкія справы і як падабацца жонцы. Таму бывае разгублены.
34 Падобна і жанчына і незамужняя і дзяўчына рупіцца пра справы Госпадавы, каб была сьвятой і целам і духам. Якая замужам клапоціцца пра сьвецкія справы, ды як падабацца мужу.
35 Кажу гэта на вашу карысьць, а не каб паставіць вам пастку, але каб вы дастойна і безперапынна стаялі пры Госпаду.
36 Калі хто аднак лічыць за неслаўнае адносна дзяўчыны, што яна пастарэлася ды ён перакананы, што павінен так паступіць — хай робіць, як хоча гэтым не грашыць, хай выходзіць замуж.
37 А калі хто ў сэрцы рашыўся, не спрымусу, але з вольнай волі, наважыўся ў сваім сэрцы захаваць у чыстасьці сваю дзяўчыну — добра робіць.
38 Таму хто аддае замуж сваю дзяўчыну правільна паступае, а хто не аддае замуж — яшчэ лепш робіць.
39 Жонка зьвязана законам пакуль яе муж жыве, а як муж памрэ — можа выйсьці за каго захоча, толькі па Госпадаваму (Божаму).
40 Шчасьлівейшая аднак будзе, па маёй парадзе, калі застанецца так, як ёсьць. Думаю, што я таксама маю духа Божага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо да Карынтіянам, 7 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.