Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

введ. 1-е пісьмо да Карынтіянам, введение

У сьв. Паўла час славіліся гарады: Рым — сталіца ўсяго сьвету, Александрыя — знаменітым горадам, Атэны — слаўны ўніверсітэтамі, Эфэз — храмам, а Карынт — распуснасьцю, разбэшчанасьцю. Сьвятыня Эфродіты трымала больш тысячы служыцелек (весталак) любові (публічніцаў).

Карынт цэнтр тавараў і таргоўлі, склад жыхароў горада рабы-усякі. З уверыўшых найболей рымлян. Побач з галатой — багацьці. У Карынт прыбыў сьв. Павал у час сваёй другога падарожжа каля 51г. восеньню. Ён тут абжыўся між уверыўшымі ды займаўся рыхтаваньнем палатак. З гэтага заробку пражываў. Тут паявіліся першыя хрысьціянскія пісаньні. Памочнікам Паўла быў Гэбрэй, знаўца сьв. Пісаньня Аполос.

Першы ліст Карынтыянам пісаны з Эфэзу каля 57г. Ліст складаецца з двух частак:

У першай частцы: (1:10 — 6:20) крытыкуецца плачэўнае становішча хрысьціян у Карынце: разлад, незгода ў іх, ды разбэшчанасьць.

У другой частцы: (7:1−15,18) Павал выясняе праблему сужэнства, гаворыць пра нежанатых, незамужніх, удовы, пра абавязкі другіх саслаеньняў, пра адносіны хрысьціян да паганаў. Ліст падае многа другіх цікавых вестак з жыцьця хрысьціян, пра зборы брацкія, эўхарыстычныя, далей пра ўваскрасеньне Езуса Хрыста. Канчае просьба ўспамагчы Ерузалім у бядзе.

У другім лісьце, пісаным з Македоніі (20:1−3 Дз) каля 57г. Думаецца, што Павал перш наведаў Карынт, а затым напісаў ліст. Відацца ў Карынце было вялікае замешаньне ў хрысьціянскай грамадзе.

Аб цяжкім уражаньні ў Паўла сьведчыць ІІ ліст — пачатак (1:23−24; 2:1−5)

У першай частцы ліста (1−12 — 7:16) Адносіны Паўла да хрысьціянскай грамады, зьнявага і кара за яе (2:5−17). Не пахісны давер Богу (3:1−18). Труды Апостала на паслузе Эвангеліі (4:1 — 6:13). Патрэба любові і боязі Божай (6:14 — 7:1) Весткі Піытуха.

У другой частцы справа запамогі вернікаў Ахаі для Ерузаліму. Адказ Паўла на закіды яму (10:1−18). Запаведзь прыбыцьця ў Карынт і Эпілог.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо да Карынтіянам, введение. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.