Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Рымлянам, 16 Пісьмо да Рымлянам, 16 глава

1 Паручаю вам Фебу, сястру нашую, дыяконьніцу Касьцёла ў Кэнхрах. Яна там на паслузе.
2 Прыміце яе ў Госпаду, як належыцца сьвятых прымаць. Памажыце ёй ва ўсіх справах, дзе ваша помач патрэбна. Яна дапамагала многім і мне самому.
3 Прывітайце супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Езусе: Прыскілу і Аквілу,
4 каторыя для захаваньня майго жыцьця падставілі свае галовы, каторым ня толькі я ўдзячны, але ўсе касьцёлы між паганаў.
5 Прывітаньне і касьцёлу ў іх доме. Прывітайце мне мілага Епенэта, каторы першы хрысьціянін у Азіі.
6 Прывітайце Марыю, каторая многа папрацавала для вас.
7 Прывітайце Андроніка і Юнію і сяброў вязьніцы, праслаўленых сярод Апосталаў, каторыя перада мною ўверылі ў Хрыста.
8 Прывітайце дарагога мне ў Госпаду Ампліята.
9 Прывітайце нашага супрацоўніка ў Хрысьце Урбана ды мілага мне Стахіса.
10 Прывітайце выпрабаванага ў Хрысьце Апелёса. Прывітайце тых, што з дому Арыстобуля.
11 Паздароўце Гэродыёна майго сваяка. Паздароўце тых, што з дому Нарцыза, належачых да Госпада.
12 Прывітайце Трыфэну і Трыфозу, паслугуючых у Госпаду. Паздароўце мілую Пэрсыду, каторая многа папрацавала для Госпада.
13 Прывітайце выбраньніка ў Госпадзе Фуфуса і яго матку і маю.
14 Прывітайце Асынкрыта, Флегонта, Гэмэса, Патробу, Гэрмаса ды братоў, што разам з намі.
15 Паздароўце Філолога і Юлью, Нэрэя і яго сястру, Олімпаса ды ўсіх сьвятых, што разам з намі.
16 Прывітайце ўзаемна адны другіх сьвятым пацалункам. Вітаюць вас усіх Хрыстовыя касьцёлы.
17 Прашу вас яшчэ, браты, сьцеражыцеся тых, што пашыраюць нязгоду і недавер'е да навукі, якой вы навучыліся. Ухіляйцеся ад іх!
18 Такія людзі ня служаць нашаму Госпаду Хрысту, але жывому свайму. Салодкімі і патураючамі зводзяць нявінныя душы.
19 Ваша паслухмянасьць вядомай усім людзям. Дык радуюся з вас, прагну, каб вы былі разумнымі ў тым, што добрае ды што благое.
20 Ускорасьці Бог супакою сатрэ шатана пад вашымі нагамі. Ласка Госпада нашага Езуса Хрыста хай будзе з вамі!
21 Вітае вас супрацоўнік мой Цімахвей і Люцый, Язон — мае сваякі.
22 Вітаюць вас у Госпаду і я, Тэрцый, які пісаў гэты ліст.
23 Вітае вас Гаюс, каторы ёсьць маім ды ўсяго Касьцёла гаспадаром.
24 Вітае вас Эраст, скарбнік горада і Квартус — брат.
25 Таму, каторы мае моц уцьвердзіць вас паводле Эвангеліі ды маім вяшчэньнем Езуса Хрыста, згодна з аб'яўленай тайнай (таямніцай) даўнейшым вяком схаванай,
26 а цяпер аб'яўленай прароцкімі лістамі па загаду спрадвечнага Бога абвешчанай ўсім народам, для падчыненьня іх веры,
27 Богу, Каторы адзіна мудры, праз Езуса Хрыста — хай будзе хвала ў вякі вечныя. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Рымлянам, 16 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.