Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

введ. Пісьмо да Рымлянам, введение

Добрая Навіна, навука Хрыста дайшла ў Рым прынесена сьведкамі падзей у Ерузаліме і ўцекачамі з Ерузаліма дзеля прасьледу прыхільнікаў Хрыста. Там уфармавалася хрысьціянская грамада (гміна), якая з часам стала разрастацца і мацнець. Аб яе духовым развіцьці піша Павал у пастырскім лісьце (Рым 1:8; Рым 4−14).

Абыйшоўшы з эвангелізацыяй усходнія краі, Павал выбраўся на Захад — у Рым і у Гішпанію. Каб падрыхтаваць тамашніх хрысьціян да сваёй місіі, ён рашыў заўгадзьдзя пазнаёміць іх з мэтаю запланаванай місіі (пісьменна) лістоўна. Начаў евангелізацыю Рыму сьв. Пётр. Ліст быў напісаны з Карынту каля 58 г. перад падарожжам у Ерузалім, каб адвесьці сабраныя ў Македоніі ахвяры.

Аўтэнтычнасць гэтага ліста бяспрэчная, сьцверджана гістарычнай традыцыяй: Клемэнсам Рымскім, Юстынам Ірынэям Клемэнсам Александрыйскім і др. Прызнана Заходнім і Усходнім Касьцёлам.

Зьмест: Аснаўная тэма ліста: Вышшасьць Хрыстовага сьвятарства над сьвятарства Старога Запавету. Пачатак і тытул ліста, падзяка, пахвала касьцёла Рымскага.

Частка першая дагматычна (1:16 — 1:36)

Канечнасьць (1:18 — 3:20)

1 Для паганаў (1:18−32)
2 Для Юдэяў (3:1−20)

спосаб апраўданьня (3:21 — 4:25)

а. Праз веру ў Хрыста (3:21−31)

б. прыклад Абрагама (4:1−25). Вынікі апраўданьня (5:1−8)

ц. Пагаджэньне і мір з Богам (5:1−11). Валаданьне ласкі (5:12−21)

д. жыцьцё для Бога (6:1−25)

э. Асвабаджэньне ад старога закону (7:1−25)

ф. усынаўленьне Божае, адносіны Юдэяў да апраўданьня, збаўленьня ўсіх.

Частка другая:

Абавязкі адносна Бога (12:1−8); адносна бліжніх (12:9−13), адносна сябе (13:11−14). Заахвота да спагаднасьці (14:1 — 15:13). Заканчэньне і прывітаньні.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Рымлянам, введение. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.