1 Дык спытайма, што (здабыў) наш прадзед Абрагам паводле цела (па целу)?
2 Бо калі Абрагам быў апраўданы з учынкаў, мае права да хвальбы, але ня перад Богам.
3 Бо што кажа Пісаньне? "Уверыў Абрагам Богу, і палічана яму гэта ў апраўданьне (за справядлівасьць)".
4 Вось жа таму, хто працуе, плаціцца ня з ласкі, але па належнасьці.
5 Таму аднак, хто не працуе, а верыць Таму, хто апраўдвае грэшніка, яго вера лічыцца на апраўданьне (за справядлівасьць).
6 Так і Давід называе шчасьлівым чалавекам, якому Бог без учынкаў прызнае справядлівасьць:
7 "Шчасьлівыя тыя, каторым неправасьці адпушчаны ды каторых грахі закрытыя.
8 Шчасьлівы чалавек, катораму Госпад не пачытае грахоў.
9 Дык ці гэта багаславнства адносіцца да абрэзаных, ці таксама да неабрэзаны? Мы кажам, што Абрагаму вера была палічана за справядлівасьць (апраўданьне).
10 Якім спосабам была яму палічана: ці калі быў абразаны, ці да абразаньня?
11 Ён атрымаў знак абразаньня, як пячаць апраўданьня, атрыманага з веры, метай яшчэ тады, калі ня быў абрэзаны. Такім чынам ён бацькам усіх тых, каторыя ня маючы абразаньня, вераць, каб і ім было гэта залічана на апраўданьне.
12 А таксама бацькам тых абразаных, каторыя ня толькі па абразаньню, але ідуць слядамі тое веры, якую бацька наш Абрагам меў перад абразаньнем.
13 Бо не Законам было дадзена Абрагаму і ягоным нашчадкам абяцаньне, што ён стане спадкаемцам (гаспадаром) сьвету, але з справядлівасьці веры.
14 Калі бо спадкаемцамі становяцца тыя, што апіраюцца на Законе, дык вера станоцца пустой, а абяцаньне без выніку.
15 Бо ж Закон выклікае гнеў, а дзе няма Закону, там праступака (нарушэньня Закону).
16 Зсюль гэта (спадкаемства, спадчына) залежыць ад веры, каб сапраўды было з ласкі, каб абяцаньне было запэўнена ўсяму патомству, а не толькі тым, што апіраюцца на Законе, але і ўсім, каторыя маюць веру Абрагама, бо ён Бацькам (Айцом) усіх нас,
17 як напісана: "Устанавіў я Цябе Бацькам многіх народаў" перад Богам. Яму ён уверыў як Таму, Хто ажыўляе памёршых ды тое, што не існее — паклікае да існаваньня.
18 Абрагам без надзеі ўверыў надзеі (абнадзеіўся) стацца Бацькам многіх народаў, як было сказана: "Такім будзе тваё патомства".
19 І не захістаўся ў веры, хоць бачыў, што цела яго замірае, а было яму ўжо каля ста гадоў, дый Сара не магла ўжо радзіць.
20 І ў абяцаньне Божае не сумніваўся ані чуць, наадварот умацаваўся, вераю (даверам), славячы за гэта Бога,
21 ён быў ўпэўнены, што Бог абяцаў, зможа зьдзейсьніць.
22 Таму гэта палічана было яму за справядлівасць.
23 А гэта напісана ня дзеля яго аднаго: "Будзе яму палічана",
24 але і дзеля нас, бо будзе палічана і нам, веручым у Таго, Хто ўскрасіў Езуса, Госпада нашага з умёршых,
25 выдадзенага (ахвяраванага) за злачынствы нашыя ды ўскросшага з умёршых для апраўданьня (усправядлівеньня) нашага.