Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Рымлянам, 5 Пісьмо да Рымлянам, 5 глава

1 Дык апраўданыя (праз) вераю, жывем у згодзе (у міры) з Богам праз Госпада нашага Езуса Хрыста.
2 Праз Яго вераю маем доступ у ласку, у якой трываем ды ганарымся (славімся) надзеяй хвалы Божай.
3 Ды ня толькі гэтым, але ганарымся таксама горам, прыцісьненьнямі, ведаючы, што прыгнёт выклікае стойкасьць (цярплівасьць),
4 а стойкасьць (цярплівасьць) — вопыт, а вопыт — надзею.
5 А надзея падвесьці ня можа, бо любоў Божая дзейнічыць у нашых сэрцах, праз Духа Сьвятога, Каторы нам дадзены.
6 Хрыстус бо памёр за нас, як грэшнікаў у прадбачаны час, калі мы былі яшчэ бязсільныя (бяз ласкі).
7 А хто і за справядлівага захоча ўміраць, хіба за дабрадзея можа быць хто памёр.
8 Бог жа даказвае нам Сваю міласьць тым, што калі мы былі яшчэ грэшнікамі — Хрыстус памёр за нас.
9 Дык тым больш цяпер апраўданыя (ачышчаныя) крывёй Ягонаю — будзем ухаваны ад гневу Ягонага.
10 Бо калі мы будучы непрыяцелямі, былі паміраны з Богам сьмерцю Сына Ягонага, дык тым дольш, ужо пагоджаны, атрымаем збаўленьне праз жыцьцё Ягонае.
11 І ня толькі дзеля гэтага, але ганарымся Богам праз Езуса Хрыста, Госпада нашага, Каторы нас пагадзіў.
12 Дзеля таго, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, а праз грэх сьмерць, такім чынам сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ўсе людзі саграшылі.
13 І да Закону быў грэх на сьвеце, але дзеля адсутнасьці Закону — грэх не лічыўся грэхам.
14 Аднак пачынаючы ад Адама да Майсея сьмерць панавала нават над тымі, што не саграшылі на пабенства грэху Адама. Ён фігурай — будучага.
15 Але ня так справа з дарам ласкі, як з правіненьнем. Калі бо правіненьне аднаго выклікала (спрычынілася) сьмерць на ўсіх, то шмат шчадрэй сплыла на іх усіх ласка і дар Божы, спагадна ўдзеляны адным чалавекам Езусам Хрыстом.
16 І ня так справа з дарам, як з правіненьнем аднаго чалавека. Калі бо адзін грэх толькі выклікае асуджэньне, то ласка апраўдвае (дае апраўданьне) многіх грахоў.
17 Калі вось праз правіненьне аднаго сьмерць распаношылася дзеля яго аднаго, то непараўнальна больш тыя, што атрымоўваюць шчодрасьць у жыцьці праз аднаго Езуса Хрыста.
18 Дык як правіненьне (грэх) аднаго выклікала асуджэньне на ўсіх людзей, так справядлівасьць Аднаго (Хрыста) выклікала апраўданьне на жыцьцё.
19 І як праз непаслухмянасьць (непаслушэнства) аднаго чалавека сталіся грэшнікамі многія, так праз паслухмянасьць аднаго (Хрыста) многія сталіся справядлівымі.
20 Паявіўся закон па тое, каб увыразніўся (выявіўся) грэх. А дзе запанаваў грэх, там больш вылілася ласка,
21 каб як грэх заваладаў на сьмерць, так ласка праз справядлівасьць валадала на жыцьцё вечнае праз Езуса Хрыста, Госпада нашага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Рымлянам, 5 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.