1 Дык пытаю: Няўжо адкінуў Бог Свой народ! Ня праўда! Бо і я Ізраелец з роду Абрагама, з пакаленьня Бэн'яміна.
2 Не адкінуў Бог народа Свайго, які раней выбраў. Ці ня ведаеце, што Пісаньне кажа аб Гальяшу, як ён скардзіцца (жалуецца) Богу на Ізраеля?
3 Госпадзе! Прарокаў Тваіх пазабівалі, аўтары Твае паразвалівалі, застаўся я толькі адзін, ды на маю душу цікуюць (шукаюць).
4 Ды як звучаў яму адказ Божы: "Пакінуў я сабе сем тысяч мужоў, каторыя не пакланяліся перад Баалам".
5 Так вось і ў наш час ёсьць Астаткі (захаваліся) выбраныя з ласкі.
6 А калі з ласкі, дык не за ўчынкі, інакш вось ласка не была б ужо ласкай.
7 Дык што ж? Аб што клапаціўся Ізраель — не атрымаў, дасягнула — толькі адборная часьць, іншыя асьлеплі,
8 як напісана: "Даў ім Бог духа ап'яненьня (атупеньня), каб вочы ня бачылі і вушы ня чулі аж па сёньняшні дзень".
9 І Давід кажа: "Хай стол іх станецца ім сілом і пасткаю, каменем сутыкненьня ды адплатаю ім.
10 Хай вочы іх зацьмяцца, каб ня бачылі, а хрыбет іх хай згорбіцца на заўсёды.
11 І так пытаю: Ці ж бы яны спатыкнуліся аж да ўпадку? Ніякім чынам! Вось іхні ўпадак стаўся для паганаў збаўленьнем, каб прынукнуць іх да спаборніцтва.
12 Калі іх падзеньне стаўся багацьцем для сьвету, а паніжэньне — узбагачэньнем паганам, тым больш іх цэласнасьць.
13 Вам жа паганам кажу: Пакуль застаюся Апосталам паганаў ганаруся сваёй паслугай,
14 у той надзеі, што можа вуклічу спаборніцтва сваіх зямлякоў (аднароднікаў) і хоць некаторых давяду да збаўленьня.
15 Бо калі іх адкід (адхіленьне) прынесла сьвету пагаджэньне, то чым жа будзе іх прыняцьце, калі не паўстаньнем з умёршых да жыцьця.
16 Бо калі расчына сьвятая, дык і цеста, калі корань сьвяты, то і сукі.
17 Калі ж некаторыя сукі былі адламаны, а на іх месца ты быў прышчэплены, ты, што быў аліўнай дзічкай, ды разам (з іншымі сукамі) з тым самым коранем злучаны роўна з іншымі карыстаўся аліўковымі сокамі.
18 Дык не ганарыся адносна тых сукоў, бо калі будзеш выносіцца — то ведай, што не ты ажыўляеш корань, а ён цябе.
19 Можа скажаш: "Абламаныя сукі, каб я быў прышчэплены".
20 Слушна: Адламалі іх дзеля недаверства, а ты трымаешся із-за веры. Таму не выношся, але жыві ў боязі.
21 Бо калі Бог не пашкадаваў галін прыродных, можа таксама не пашчадзіць і цябе.
22 Дык уваж на дабрату ды суровасьць Божую: на суровасьць адносна тых, што ўпалі, а дабрату Божую да цябе, калі толькі вытрываеш у гэтай дабраце, бо інакш і ты будзеш адкінуты.
23 Ды і яны, калі ня будуць трываць у недаверстве, будуць ушчэплены, бо Бог мае моц ізноў іх ушчапіць.
24 Бо калі быў удалены ад прырднай табе аліўкавай дзічкі і супроць прыроды ўшчэплены ў добрую аліўку, дык тым лягчэй могуць быць прышчэплены ў сваю аліўку тыя, каторыя да яе з прыроды належаць.
25 Не хачу вас, браты, каб вы ня ведалі гэтае таямніцы, каб вы не лічылі сябе за лішня мудрых, бо сьляпата дакранула Ізраеля толькі часткова (ад часьці), калі ўвойдзе (у касьцёл) поўнасьць паганаў.
26 І тады ўвесь Ізраель будзе збаўлены, як напісана: "Прыдзе з Сыёна Выбавіцель, Ён адверне бязбожнасьць ад Якуба".
27 Ды гэта будзе маё Прымірэньне з імі, калі здыму з іх грахі".
28 Што да Эвангеліі — яны ворагі для вас, а што да выбранства — яны дарагія дзеля сваіх прабацькоў.
29 Бо дары ласкі і пакліканьне — нязьменныя.
30 Як і вы калісьці ня верылі Богу, а цяпер даступіліся міласэрдзя дзеля іх неверства.
31 Так і яны цяпер сталіся непаслухмянымі дзеля аказанага вам міласэрдзя, каб і самі (у гэты час) маглі атрымаць міласэрдзе.
32 Дапусьціў (замкнуў) Бог на ўсіх непаслухмянасьць, каб усім аказаць Сваё міласэрдзе.
33 О, глыбіня багацьцяў (таямніцаў) Прамудрасьці Божай і веды. Як недасьледныя судзьбы (рашэньні) Ягоныя і не прасочаны шляхі Ягоныя!
34 Бо хто калі пазнаў думку Госпадаву? Або хто быў дарадчыкам Ягоным?
35 Або хто першы надарыў Яго, каб Ён меў каму аднагарадзіцца?
36 Бо ўсё ад Яго, праз Яго і для Яго. Яму хвала ў вякі! Амэн.