1 У чым жа перавага Юдэяў? Або якая карысьць з абразаньня?
2 Надта вялікую! Перш таму, што ім паверана Слова Божае (паручана).
3 А калі некаторыя не паверылі? Ці ж іх недаверства знявечыць вернасьць Божую?
4 Ніякім чынам! Бо Бог яўляецца верным (праўдамоўным), а кожны чалавек — ілгун, як пра гэта напісана: "Каб быў прызнаны справядлівым у словах сваіх ды аказаўся пераможцам, калі будуць цябе судзіць".
5 Калі наша несправядлівасьць уваразьняе (узвышае) Божую справядлівасьць, то што можам сказаць? Ці Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? (калі гневацца?) — кажучы па людзку.
6 Ніякім чынам! Бо як жа тады Бог будзе судзіць сьвет?
7 Але калі праз маё лгарства (хлусьню) праўда Божая тым больш выяўляцца на Ягону хвалу (славу), дык якім чынам я маю быць суджаны як грэшнік?
8 Дык некаторыя нас ачарняюць і кажуць, што мы так вучым: "Чыніма зло, каб выйшла дабро?" Такіх вось чакая справядлівая кара.
9 Дык што? Ці мы маем перавагу? Ніякім чынам! Ужо раней мы даказалі, што Юдэі як Грэкі пад уладай граха,
10 як напісана: "Ніхто ня ёсьць справядлівы,
11 ніхто не разумее, ніхто не шукае Бога,
12 усе сыйшлі з дарогі (зьбіліся), заадно сталіся ліхімі. Няма, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.
13 Горла іх — гроб адкрыты, языкамі сваімі — хлусяць (крывадушаць), у вуснах іхніх — яд зьмяіны.
14 Вусны іхнія — поўныя праклёнаў і горычы;
15 ногі іхнія скорыя да праліцьця (праліву) крыві,
16 зьнішчэньне ды гора на іхніх дарогах,
17 яны ня знаюць дарогі супакою,
18 няма ў іх боязі Божай прад вачыма.
19 А ведаем, што ўсё, што вясьціць Закон, вясьціць тым, што пад Законам (пад уладай Закону), каб зашчаміць усім вусны, ды каб увесь сьвет падчыніўся Богу.
20 Так як з законнасьці ўчынкаў ніводзін чалавек ня зможа перад Ім (Богам) апраўдацца, бо праз Закон пазнаецца грэх.
21 Вось цяпер выявілася справядлівасць Божая незалежна ад Закону, пасведчана Законам і прарокамі.
22 Гэта Божыя праз веру ў Езуса Хрыста ўсім (для ўсіх), што (у Яго) вераць. Бо няма розніцы,
23 таму, што ўсе саграшылі і пазбаўлены хвалы Божай,
24 апраўданьне ж атрымоўваюць дарма, праз Ягоную ласку, праз адкупленьне, якое ў Езусе Хрысьце;
25 Яго вось устанавіў Бог перамольнай (адплатай) ахвярай (жэртвай) праз веру моцай Ягонай крыві, для выказаньня справядлівасьці Сваёй адносна раней дапушчаных грахоў — калі не караў іх мінулых (папярэдніх) грахоў,
26 у час цярплівасьці Божай, каб аказаць справядлівасць у гэты час, ды аказацца справядлівым і апраўдаць таго, хто верыць у Езуса.
27 Дзе ж тады прычына да хвальбы? Адкідаецца! Якім Законам? Ці законам учынкаў? Не — але законам веры.
28 Мы перакананы, што чалавек атрымоўвае апраўданьне праз веру, незалежна ад спаўненьня загадаў Закона.
29 Ці ж (няўжо) Бог ёсьць Богам толькі Юдэяў? А не паганаў таксама?
30 Адзін бо ёсьць Бог, Каторы абрэзанага апраўдае з веры (бо вераць), а неабрэзанага — праз веру.
31 Дык ці праз веру (вераю) касуем Закон? Ніякім чынам! Наадварот! Мы толькі Закон устанаўляем пацьвярджаем.