1 Затым не бязвінны (беззаганны) ты, чалавеча, калі ты ня быў, які любіш асуджаць другіх. Бо асуджаючы іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае, за што асуджаеш.
2 Ведаем прытым, што Бог справядліва асудзіць тых, каторыя дапускаюцца такіх правінаў.
3 Ці думаеш, чалавеча, каторы асуджаеш тых, якія дапускаюцца такіх правінаў як ты думаеш усьцерагчыся прысуду Божага?
4 Як сьмееш зьневажаць шчодрасьць дабраты, цярплівасьці і вялікадушнасьці Бога, не разумеючы, што міласьцівасьць Божая прынукае цябе да пакуты (пакаяньня).
5 Дзеля закамянеласьці тваёй і непакутаваньня сэрца, рыхтуеш сабе гнеў (Божы) на дзень аб'явы справядлівага суду Божага.
6 Ён аддасьць кожнаму па яго ўчынках.
7 Тым, што праз стойкасьць у добрых учынках шукаюць славы, уважэньня і несмяротнасьці — жыцьцё вечнае;
8 а тым, што ўпорыстыя, за праўдай ісьці ня хочуць, а аддаюцца няправасьці — гнеў і запальчывасьць.
9 Гора і прагнёт (зваліцца) на кожнага чалавека, каторы дапускаецца зла, перш на Юдэя, а потым на Грэка.
10 Хвала і пашана і супакой на чалавека, чынячага дабро — найперш Юдэя, а потым Грэка.
11 Бо Бог не зважае на асобу.
12 Бо тыя, што ня маючы Закону саграшылі, без закону — пагінуць, а тыя, што маючы закон — саграшылі, — законам будуць асуджаны,
13 ня тыя, што слухаюць чытаньня Закону — справядлівыя ў Бога, але тыя, што выпаўняюць Закон — будуць апраўданы.
14 Калі пагане ня маючы ніякага Закону па прыродзе робяць тое, што загадвае Закон — самі сабе Законам.
15 Даказваюць яны, што зьмест Закона выпісаны на іхніх сэрцах, пра гэта сьведчыць іх сумленьне і думкі, каторыя то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна другую.
16 У той дзень, калі Бог будзе судзіць праз Езуса Хрыста таёмныя (дзеяньні) ўчынкі людзей як вясьціць мая Эвангелія.
17 Калі аднак называемыя Гэбрэям і пакладаліся на Закон і ганарыліся Богам,
18 ды павучаны Законам знаем Яго волю і разьбіраешся што лепшае,
19 і перакананы, што ты правадыром сьляпых ды, што ты сьвятлом для тых, што ў цемры,
20 што ты выхавацель неўмекаў, настаўнікам моладзі (юнацтва), маючы па Закону поўнае пазнаньне і праўду.
21 Дык як жа ты вучыш другіх, а сябе самога ня вучыш? Вучыш, што нельга красьці, а крадзеш.
22 Вучыш, што нельга чужаложыць, а чужаложыш? Брыдзішся ідаламі, а абкрадваеш сьвятыні?
23 Ганарышся Законам, а нарушаючы Закон, Бога зьневажаеш.
24 Дык жа напісана: "Дзеля вас пагане зьневажаюць імя Божае".
25 Абразаньне тады карыснае (памочнае), калі спаўняем Закон. Калі аднак парушаеш Закон, будучы абрэзаным, становішся, як неабрэзаны.
26 А калі неабрэзаны спаўняеш пастановы Закону, дык ці ж яго неабрэзаньне не палічыцца яму за абразаньне?
27 Дык вось той, хто ад нараджэньня не абрэзаны, але спаўняе Закон — будзе судзіць цябе, які нарушаеш Закон, маючы пастановы (Закону) і абразаньне.
28 Праўдзівы Юдэй (Жыд) не па выглядзе (уважаны за жыда) ды не такое абразанне, якое відацца на целе.
29 Але той, хто ў душы Юдэй (Жыд) — Юдэям, а праўдзівым абрэзаньнем — духовае абразаньне — сэрца, а ня літара (форма). Вось такі Юдэй мае пахвалу ў людзей і ў Бога.