Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Рымлянам, 7 Пісьмо да Рымлянам, 7 глава

1 Ці ж вы ня ведаеце, браты, — гавару знаючым Закон, — што дакуль жыве чалавек, ён зьвязаны Законам.
2 Падобна і замужняя жанчына зьвязана законам з мужам. А калі муж памрэ — яна асвабаджаецца ад закона, які зьвязваў яе з мужам.
3 Таму яна будзе называцца чужаложніцай, калі пры жывым (за жыцьця) мужу выйдзе замуж за другога. Калі ж памрэ муж, яна асвабаджаецца ад закона і ня будзе чужаложніцай, калі выйдзе замуж за другога.
4 Так і вы, браты мае. Памярлі для Закона праз Цела Хрыстова, каб належыць другому, ускросшаму з умёршых, каб прыносілі плён Богу.
5 Пакуль мы жылі цялесна, у членах нашых дзейнічылі законам выкліканы грэшныя страсьці (змысловасьці), каб мы прыносілі плён (плод) сьмерці.
6 Цяпер жа, памёршы закону, якім былі зьвязаны, мы асвабадзіліся ад яго, каб служыць Богу ў абноўленым духу, а не па перастарэлай літары.
7 Дык што скажам? Няўжо грэх (узьнікае) ад Закона? Ніякім чынам! Вось я пазнаў грэх не інакш як праз Закон, бо я не разумеў бы пажаданьняў (пажадлівасьці), калі б закон не казаў: "Не пажадай".
8 У сувязі з законам — грэх выклікаў у мяне ўсякія страсьці (пажаданьні), а каб не было закону — грэх ня меў бы значэньня (ня дзейнічыў бы).
9 Калісьці я жыў без Закона. Калі паявіўся аднак прыказаньне — аджыў і грэх.
10 Я памёр: і вось для мяне паявілася прыказаньне, каторае з'яўлалася на жыцьцё, а яно прывяло мяне да сьмерці.
11 Бо грэх узьнікаючы з прыказаньня звёў мяне ды прычыніўся да сьмерці (спрычыніў сьмерць).
12 Закон сам па сабе сьвяты; і прыказаньне сьвятое, і справядлівае і добрае.
13 Дык што добрае сталася для мяне прычынай сьмерці? Ніякім чынам! Вось жа грэх выявіў сваю грэшнасьць тым, што спрычыніў мне сьмерць дзеля (праз) прыказаньне.
14 Ведаем, што Закон духовы (духоўны), а я цялесны, падлеглы грэху.
15 Я нават не разумею, што раблю, бо не раблю таго, чаго хачу, але тое, што ненавіджу.
16 А калі раблю тое, чаго не хачу, тады прызнаю, што закон добры.
17 Тады ўжо не я раблю, але пражываючы ў мяне грэх.
18 Я ведаю, што ў ва мне, значыць у целе маім — не жыве дабрата (дабро), бо лёгка мне хацець, але выканаць — не.
19 Бо не раблю дабра, якога хачу, але раблю тое зло (благое), якога не хачу.
20 А калі раблю тое, чаго не хачу, значыць, што не я ўжо гэта раблю, але грэх, што ва мне пражывае.
21 Дык вось выкрываю ў сабе закон тым, што калі хачу рабіць дабро, накідваецца на мяне зло.
22 Як унутраны чалавек, захапляюся Божым Законам.
23 Але ў членах сваіх адчуваю іншы закон, які працівіцца закону майго розуму ды падчыняе мяне закону граха, каторы пражавае (знаходзіцца) ў членах маіх.
24 Нешчасьлівы я чалавек! Хто асвабадзіць мяне ад гэтага сьмяротнага цела!
25 Дзякуй Богу праз Езуса Хрыста, Госпада нашага! Так вось розумам служу Божаму Закону, а целам — закону граха.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Рымлянам, 7 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.