Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Рымлянам, 15 Пісьмо да Рымлянам, 15 глава

1 Мы дужэйшыя (верай) павінны цярпліва зносіць недастаткі слабейшых, а не сябе выстаўлялі (сваё спаганяць).
2 Хай кожны з нас рупіцца рабіць бліжняму служыце на дабро і на ўзгадаваньне.
3 Так і Хрыстус ня жыў для Сваёй выгоды, але як напісана: "Зьнявагі Цябе, зьневажаючых зваліліся на Мяне".
4 Вось усё, што было калісь напісана, у павучэньне нам напісана, каб мы праз цярплівасьць і пацяшэньне з Пісаньня — захавалі надзею.
5 А Бог, Каторы дае цярплівасьць і пацеху, хай дасьць нам быць паміж сабой аднае думкі па вучэньню Езуса Хрыста,
6 каб аднадушна (супольна) у адзін голас славілі Бога і Айца Госпада нашага Езуса Хрыста.
7 Дзеля таго прымайце (туліцеся адны да адных) адзін другога, як і Хрыстус прыняў вас на хвалу Божую.
8 Кажу вось вам: Хрыстус стаўся слугою абрэзаных. Дзеля аказаньня вернасьці Бога ды каб пацьвярдзіць абяцаньні дадзены прабацькам,
9 ды каб паганскія народы славілі Бога за аказанае міласэрдзе, як напісана: "Дзеля таго будуць праслаўляць Цябе, Госпадзе, між народамі і сьпяваць на славу імя Твайго псальмы".
10 І далей сказана: "Весяліцеся, пагане, з народам Яго!"
11 Вось зноў: "Хваліце Госпада, усе пагане, хай Яго славяць усе народы".
12 А Ізаій вось што кажа: "Прыдзе патомак Ясея, Ён паўстане валадарыць над паганамі. У Ім пагане будуць мець надзею".
13 А Бог надзеі, хай напоўніць вас усякаю радасьцю і супакоем у веры, каб праз моц Духа Сьвятога сталіся багатымі надзеяй.
14 Браты, што да вас я ўпэўнены (перакананы), што вы поўныя дабраты, багатыя ведаю ўсякай, так, што можаце адзін другога напамінаць.
15 Я можа вам сьмела пісаў у лісьце, як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам.
16 Дзякуючы ёй я слуга (апостал) Хрыста Езуса для паганаў і вясьціў ім Эвангелію Божую, каб сталіся яны ахвярай мілай Богу, пасьвячанай Духам Сьвятым.
17 Магу пахваліцца ў Хрыстусе Езусе працай для Бога.
18 Ня маю адвагі аднак успомніць больш таго, што ўчыніў Хрыстус праз мяне, каб давесьці паганаў падчыніцца (слухаць) веры — словам і працамі,
19 моцай знакаў і цудаў ды магутаю Духа Сьвятога. Вось жа так ад Ерузаліму вакруг аж да Іллірыі вясьціў я Эвангелію Хрыстову.
20 Прытым стараўся вясьціць Эвангелію там, дзе не ўспаміналася імя Хрыстова, каб не будаваць на чужым фундамэнце
21 як напісана: "Тыя, каторым аб Ім ня вешчана — убачаць і тыя, што ня чулі, пазнаюць Яго".
22 Таму, што меў я многа перашкодаў — ня мог прыбыць да вас.
23 Цяпер, не знаходзячы працы ў гэтых мясьцінах, многа ўжо гадоў жадаючы прыбыць да вас,
24 па дарозе ў Гішпанію, праходам, спадзяюся пабачыць вас і вы правядзіцё мяне, калі крыху пацешуся вамі.
25 Цяпер сабраўся ў Ерузалім, прыслужыцца сьвятым.
26 Бо Македонія і Ахаія вырашылі зрабіць складку для сьвятых, што пражываюць у Ерузаліме.
27 Рашылі яны, бо і яны даўжнікамі іхнімі. Бо калі пагане атрымалі ўдзел у іхніх справах духовых,
28 дык і яны павінны памагчы у справах дачасных.
29 Калі гэтую справу збуду і ім гэты збор даручу, праз вашыя мясьціны рушу ў Гішпанію.
30 Я ведаю, што прыходзячы да вас, прыйду з багатым багаславенствам Хрыстовым.
31 Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Езуса Хрыста і праз міласьць Духа, каб успамаглі мяне вашымі маленьнямі да Бога за мяне,
32 каб усьцярогся ад рук невернікаў у Юдэі, ды каб мая паслуга для Ерузаліма была прыемнай для сьвятых,
33 каб з волі Божай з радасьцю прыбыўшы да вас — падбадзёрыўся (набраў сілы) у вас.
34 Хай Бог супакою будзе з усімі вамі. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Рымлянам, 15 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.