Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Рымлянам, 10 Пісьмо да Рымлянам, 10 глава

1 Браты! Жаданьне сэрца майго ды гарачае маленьне да Бога за іхняе збаўленьне.
2 Даказваю я ім, што рупяцца яны пра Бога, але не разважна (не разумна).
3 Не разумеючы справядлівасьць Божую, яны пробавалі ўстанавіць сваю і таму не спаганялі Божай справядлівасьці.
4 Мэтай жа Закону — Хрыстус, для апраўданьня кожнага, хто верыць.
5 Майсей вось піша аб справядлівасьці, якая выцякае з Закону: хто яе споўніў, атрымае праз яе жыцьцё.
6 А справядлівасьць асягаямая праз веру (вераю) — кажа: "Не кажы ў сэрцы сваім: хто ўвойдзе ў неба? — значыць: Хрыста зьвесці на зямлю.
7 Або хто спусьціцца ў бездань (цемру)? Гэта значыць: вывесьці з умёршых.
8 або хто скажа: "Блізка цябе слова, яно ў тваіх вуснах ды ў тваім сэрцы" — значыць слова веры, каторае вясьцім.
9 Дык калі вуснамі сваімі спазнаеш: "Госпада Езуса!" Ды калі ў сэрцы сваім уверыш, што Бог Яго ўскрасіў з умёршых — атрымаеш (спасьцігнеш) збаўленьне.
10 Бо сэрцам прынятая вера да справядлівасьці, а спазнаньне яе вуснамі — да збаўленьня.
11 Пісаньне кажа: "Ніводзін, хто верыць у Яго — ня будзе засаромлены.
12 Няма ж розніцы між Жыдам — Юдэям і Грэкам. Адзін бо Госпад усіх — Ён шчодры для ўсіх, хто Яго просіць.
13 Вось кожны, хто прызывае імя Госпада — будзе збаўлены".
14 Як жа могуць прызываць Таго, у Каго не ўверылі? Або як увераць у Таго, аб Кім ня чулі? Як жа мелі чуць, калі ім ніхто не вясьціў?
15 Як жа маглі ім вясьціць, калі б не былі пасланы? Як напісана: "Як прыгожыя ногі тых, каторыя вясьцяць Добрую Навіну!"
16 Але не ўсе паслухалі Эвангеліі. Ізаій вось што кажа: "Гспадзе! Хто паверыў чутаму ад нас?"
17 Таму вера з чутага, а чуецца праз слова Хрыстовае.
18 Дык пытаю: Ці ня чулі? А як жа: Па ўсёй зямлі загучэў іхні голас, словы іхнія на край сьвету.
19 Зноў пытаю: Ці ж Ізраель не зразумеў? Першы Майсей кажа: "Давяду вас да завіднасьці да таго, хто не ёсьць народам, узбуджу ў вас злосьць да народу неразумнага".
20 Ізаі адважыўся сказаць: "Апынуўся я ў не шукаючых мяне. Яўна аб'явіўся я тым, каторы пра Мяне не пыталіся.
21 Да Ізраеля так кажа: "Увесь дзень працягваў я рукі да народу непаслухмянага і ўпорыстага".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Рымлянам, 10 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.