1 Слабога ў веры прымайце, ня спорачы аб поглядах.
2 Адзін упэўнены, што яму ўсё нельга есьці, а слабейшы есьць толькі гародніну.
3 Той, хто есьць (усё), хай ня грэбуе (гардзіць) тым, каторы хто ня (усё) есьць, а той, хто ня есьць, хай не асуджае таго, хто есьць, бо Бог яго спагадна прыняў.
4 Хто ты такі, што сьмееш судзіць чужога слугу? Затым, ці ён стаіць, ці падае, ёсьць справай Яго Госпада. Ён дарэчы будзе стаяць, бо Яго Госпад мае моц утрымаць яго на нагах.
5 Адзін адрозьнівае дзень ад дня, для іншага кожны дзень аднолькавы: хай кожны застаецца пры сваёй думцы.
6 Хто захоўвае некаторыя дні, захоўвае іх для Госпада, а хто есьць усё — есьць для Госпада, бо Богу дзякуе. А хто не ўсё есьць — не есьць дзеля Госпада, і ён таксама дзякуе Богу.
7 Ніхто з нас не жыве для сябе і ніхто не ўмірае для сябе.
8 Дык калі жывём, жывём для Госпада; калі ж уміраем, уміраем для Госпада. Таму вось у жыцьці (жывучы) і ў сьмерці (уміраючы) належным да Госпада.
9 На тое Хрыстус умёр і ўстаў з умёршых, каб валадарыць так над жывымі як над памёршымі.
10 Дык чаму асуджаеш свайго брата? Або чаму пагарджаеш сваім братам? Усе мы станем на судзе Хрыстовым.
11 Напісана ж: "На Маё жыцьцё — кажа Госпад — перада Мною сагнецца кожнае калена, ды кожны язык будзе славіць Бога".
12 Так вось кожны з нас здасьць справаздачу Богу.
13 Дык перастаньма асуджаць адзін аднаго, а лепш рашыма, каб не даваць брату магчамасьці (аказіі) да ўпадку (падзеньня), або згаршэньня (спакушэньня, зьвесьці).
14 Я ведаю і перакананы ў Езусе Госпадзе, што няма нічога самага ў сабе нячыстага, а толькі для таго нячыстае, хто прымае гэта за нячыстае.
15 Калі затым дзеля стравы (яды) засмучаеш брата свайго, то ты не кіруешся любоўю. Таму не губі страваю таго, за каго Хрыстус памёр!
16 Дык хай ня будзе зьневажана (паганена) дабро вашае!
17 Бо валадарства Божае, гэта ня справа ежы або піцьця, але гэта справядлівасьць, супакой ды радасьць у Духу Сьвятым.
18 Хто гэтак служыць Хрысту, той падабаецца Богу і прыемны (да ўспадобы) людзям.
19 Дык дбайма пра тое, што вядзе да супакою (міру) ды ўзаемнага збудаваньня (сужыцьця).
20 Таму не руйнуй (разбурай) справы (дзела) Божай дзеля ежы! Па праўдзе кожная рэч чыстая, сталася б аднак благой, грэшнай таму чалавеку, каторы есьць, горшучы другіх.
21 Добра ня есьці мяса, ані піць віна ды не рабіць таго, што магло б згоршыць і псуць брата твайго.
22 Сваё перакананьне (веру) захавай у сабе і мей перад Богам. Шчасьлівы той, хто не сумневаецца ў тым, што рашае.
23 Хто есьць сумневаючыся, той сябе асуджае, бо паступае не па перакананьні. Усё, што робіцца не па перакананьні (не па сумленьні) — ёсьць грэхам.