Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Рымлянам, 6 Пісьмо да Рымлянам, 6 глава

1 Дык што скажам? Ці будзем трываць (заставацца) у граху, каб памнажалася ласка? Ніякім чынам!
2 Бо калі мы памярлі для граха, дык як жа можам жыць у ім далей?
3 Ці ж вы ня ведаеце, што мы ўсе, ахрышчаны ў Езусе Хрысце, ахрышчаны мы ў Ягонай сьмерці?
4 Таму праз Хрост мы разам з Ім пахаваныя ў сьмерці, каб як Езус Быў уваскрэшаны з умёршых славаю Айца (моцаю), так і мы пачалі жыць узноўленым жыцьцём.
5 Калі мы аб'яднаны з Ім падобнасьцю Яго сьмерці, дык павінны быць аб'яднаны падобнасьцю уваскрасеньня.
6 Ведаем гэта, што зьнішчэньня грэшнага цела — даўнейшы наш чалавек быў разам з Ім укрыжаваны па тое, каб мы больш не заставаліся ў няволі граха.
7 Хто бо памёр, асвабадзіўся ад граха.
8 Калі мы памярлі разам з Хрыстусам, дык верым, што разам з Ім жыць будзем,
9 ведаючы, што Хрыстус ускросшы з умёршых ужо болей не ўмірае, сьмерць над Ім ня мае ўлады.
10 Калі Ён памёр, памёр для граха толькі раз, а што жыве, жыве для Бога.
11 Так і вы лічыце сябе памёршымі для граха, а жывучымі для Бога ў Хрысьце Езусе.
12 Дык хай жа грэх не паношыцца (валадарыць) у вашым сьмяротным целе, каб былі паслушнымі (служылі) яго змысловасьці (страсьці, похацям).
13 Не аддавайце граху членаў вашых на ўважэньне грэшнай няправасьці (несправядлівасьці), але аддавайце іх на служэньне Богу, як вось тыя, што са сьмерці перайшлі да жыцьця, ды члены вашы аддавайце на ўваружэньне справядлівасьці ў службе Божай.
14 Няхай грэх не пануе над вамі, бо не падчынены вы закону, але ласцы.
15 Дык што ж? Будзем грашыць, бо жывём ня пад законам, але пад ласкай? Дзе там!
16 Ці ж ня ведаеце, што каму паддаёмся на службу, становіцеся яго нявольнікамі, каго слухаеце, ці граха — на сьмерць, ці слухаеце справядлівасьці.
17 Дзякуй Богу, што вы будучы нявольнікамі граха, паддаліся (шчыра) сэрцам той форме навукі, да якой вы былі прызначаны.
18 Асвабоджаны ад граха — сталіся слугамі справядлівасьці.
19 Гавару, як прынята ў людзей, дзеля кволасьці цела вашага. Як аддавалі вы члены вашыя на службу нячыстасьці, і недастойнасьці на паніжэньне. Так аддавайце цяпер члены на службу справядлівасьці на ўсьвячэньне (сьвятасьць).
20 Калі вы былі нявольнікамі граха, тады былі вы свабоднымі ад справядлівасьці (ад падчыненьня справядлівасьці).
21 Якую ж вы мелі карысьць тады з тых учынкаў, каторых цяпер саромецеся? Канцом вось іх — сьмерць!
22 Цяпер жа асвабадзіўшыся ад граха ды стаўшыся слугамі Бога — які плён вы маеце — сьвятасьць, а на канец — жыцьцё вечнае!
23 Бо заплата за грэх — сьмерць, а дар ласкі Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Езусе Госпаду нашым.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Рымлянам, 6 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.