1 Так вось цяпер тым, што ў Хрысьце Езусе няма асуджэньня.
2 Бо закон Духа, каторы дае жыцьцё ў Хрысьце Езусе, асвабадзіў цябе спад законы граха і сьмерці.
3 Бо што было немагчымым для закону, дзеля сапсутасьці цела, тое Бог справіў, пасылаючы Сына Свайго ў падобнасьці грэшнага цела ды дзеля граха, асудзіў грэх у целе,
4 каб апраўданьне закону споўнілася ў нас, што жывём не па целу, але па духу.
5 Бо тыя, што жывуць целам, імкнуцца да таго, што хоча цела, а тыя, што жывуць па Духу — да таго імкнуцца, чаго хоча Дух.
6 Імкненьне (мудрасьць, прырода) цела вядзе да сьмерці, а імкненьне (прырода) Духа — да жыцьця ды супакою.
7 Імкненьні цела (мудрасьць, прырода) працівяцца (варожыя) Богу, бо не падчыняюцца Божаму Закону, і ня можа.
8 Ды тыя, што жывуць (па) целам — ня могуць падабацца Богу.
9 Вы аднак не жывіцё (па) целам, але Духам, калі толькі Божы Дух прабывае ў вас. А калі хто ня мае Духа Хрыстовага, той Яму не належыцць.
10 Калі Хрыстус прабывае ў вас, то хоць цела сьмяротнае дзеля граха, але дух жыве праз справядлівасьць.
11 А калі ў нас жыве Дух Тога, Хто ўскрасіў Езуса з умёршых, дык Той, ускрасіў Езуса з умёршых, дык Той, ускрасіўшы Хрыстуса з умёршых, ускрасіць сьмяротныя целы вашыя праз прабываючага ў вас Духа Свайго.
12 Дык вось, браты, не даўжнікі мы цела, каб жыць целам.
13 Бо калі будзеце жыць цалкам — памрыцё, а калі духам утаймуеце страсьці цела — будзеце жыць.
14 Бо ўсе тыя, каторых вядзе Божы Дух (ёсьць) — сынамі Божымі.
15 Вы ж не атрымалі духа няволі, каб зноў жыць у страху, але атрымалі вы Духа ўсынаўленьня, у якім можам прызываць: "Абба, Ойча!"
16 Той сам Дух сьведчыць нашаму духу, што мы дзеці Сыны Божыя.
17 А калі дзецьмі (сынамі), дык і спадкаемцамі Божымі, а суспадчыньнікамі Хрыстовымі, калі толькі з Ім разам цярпім, каб разам удзельнічыць у хвале.
18 Бо ўважаю, што цяперашніх цярпеньняў нельга параўняць з будучай хвалой, якая аб'явіцца ў нас.
19 Стварэньне бо ж прагна чакае аб'явы сыноўства Божага.
20 Бак, стварэньне падчынілася ліхоце не дабравольна (самахоць), але па волі Таго, Хто падчыніў — з надзеяй.
21 Што яно таксама будзе асвабоджана з няволі сапсуцьця, каб удзельнічыць у свабодзе дый хвале дзяцей Божых.
22 Ведаем, што ўсё стварэньне дасюль стогне і мучыцца.
23 Ды ня толькі стварэньне дасюль, але і мы самі, маючыя пачатак Духа (дары Духа), і мы ўнутры ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.
24 У надзеі мы ўжо збаўлены. Аднак бачная надзея, гэта не надзея. Бо калі хто бачыць, дык пашто яму надзея?
25 Калі аднак, ня бачым, спадзяёмся нечага, дык тады з цярплівасьцю чакаем.
26 Падобна і Сьвяты Дух успамагае нашу кволасьць. Калі мы не ўмеем, як трэба, маліцца, сам Дух заступаецца за нас у невыслоўных просьбах.
27 Той жа, хто пранікае сэрца, ведае намер Духа, ведае чаго (жадае) прагне Дух, бо заступаецца за сьвятых па волі Божай.
28 Ведаем таксама, што Бог садзейнічыць ва ўсім для іх дабра з тымі, што мілуюць Яго, ды каторыя пакліканы па Яго волі (намеру).
29 Бо тых, якіх Ён спрадвеку прадбачыў, тых Ён прызначыў стацца падобнымі да вобразу Сына Свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі.
30 Тых жа, каторых прызначыў, тых і паклікаў, а каторых паклікаў — тых і апраўдаў (усправядлівіў), а каторых апраўдаў, тых і праславіў.
31 Дык што на гэта скажам? Калі Бог з намі, дык хто супраць нас?
32 Той, Хто не пашкадаваў Сына Свайго, але выдаў Яго за ўсіх нас — як жа Ён таксама разам з Ім усяго нам не даруе?
33 Хто можа абвінаваціць выбраньнікаў Божых? Бог, Каторы апраўдвае?
34 Хто Той, што іх будзе судзіць? Ці Хрыстус Езус, што (за нас) памёр і ўскрос і сядзіць па правіцы Бога, ды Каторы заступаецца за нас?
35 Дык хто ж можа адлучыць нас ад міласьці (любові) Хрыстовай? Ці гора, ці прыгнёт, ці праследаваньне, ці нястача, ці голад, ці нагасьць (бяда), ці небясьпека, або меч?
36 "Дзеля Цябе нас забіваюць увесь (круглы) дзень, лічаць нас авечкамі, празначанымі на зарэз".
37 Але ва ўсім гэтым атрымоўваем перамогу праз Таго, Хто ўмілаваў нас.
38 Я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані вярхоўнасьці, ані справы цяперашнія, ані будучыя, ані магуцьці,
39 ані высата, ані глыбата, ані якое — колечы стварэньне ня зможа нас адлучыць ад любові (міласьці) Бога, якая ў Хрыстусе Езусе, Госпаду нашым.