Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Рымлянам, 12 Пісьмо да Рымлянам, 12 глава

1 Дык прашу вас, браты, на міласьць Божую, аддавайце целы вашыя ў ахвяру жывую, сьвятую, мілую Богу для разумнае паслугі вашае.
2 А не ўпадабняйцеся гэтаму сьвету, але пераменяйцеся праз аднаўленьне розуму, каб умелі пазнаць. Якая ёсьць воля Божая, што добрае, што прыемнае Богу ды што дасканалае.
3 Дадзенаю мне ласкаю кажу кожнаму з вас: ня думайце аб сабе (не зазнавайцеся) вышэй, чым належыцца, але хай думае аб сабе трэзва паводле дадзенаму кожнаму дару веры.
4 Як бо ў адным целе маем многа членаў, а ўсе члены (сучасткі) ня тую самую дзейнасьць (функцыю) спаўняюць,
5 падобна ўсе мы супольна творым адно цела ў Хрысьце, а паасобку адзін другога (дапаўняем) састаўныя часьціны.
6 А паводле надзеленай нам ласкі маем розныя дары: Ці дар прароцтва — адносна (у справе) веры,
7 ці дар службы для паслугаваньня, хто дар навукі для вучэньня,
8 ці дар заахвоты для заахвачэньня, ці дар успамогі для ўспамаганьня ў прастаце сэрца, дар кіраваньня — руплівага кіраваньня людзьмі, ці дар міласэрнасьці — для ахвотнага аказваньня міласэрдзя.
9 Любоў хай будзе бяз прытворства (крывадушнасьці), адварачайцеся ад зла (ліхоцьця), спагяняйце дабро.
10 Шчыра любіце адзін аднаго брацкаю любоўю. Шануйце адзін аднаго, упераджаючы сябе ветлівасьцю.
11 Будзьце стараннымі — не лянуйцеся, будзьце душэўнымі у службе Госпаду,
12 ажыўлены надзеяй, у горы цярплівымі, трывалымі ў маленьні,
13 бярыце ўдзел у патрэбах сьвятых, спаганяйце гасьціннасьць.
14 Багаслаўце сваіх прасьледавальнікаў, багаслаўце, а не кляніце!
15 Радуйцеся — з радуючыміся, а плачце — з плачучымі.
16 Жывіце між сабой у згодзе. Не зазнавайцеся, уступайце сабе ў пакоры (сьціпласьці). Не ўважайце сябе вельмі мудрых.
17 Не адгаджайце (аддавайце) злом за зло (ліхам за ліха). Дбайце пра тое, што добрае на віду (на ваччу) ўсіх людзей.
18 На колькі магчыма, ды колькі ад вас залежыць — жывіце з усімі людзьмі ў згодзе.
19 Ня мсьціце, даражэнькія самі, але пакінце гэта Таму, аб Кім напісана: "Да Мяне належыць помста, Я аднагараджуся" — кажа Госпад.
20 Але калі б быў галодны непрыяцель твой — накармі яго; калі б быў засьмягшы — напаі яго. Так вось робячы — вугольле гарачае насыпаеш яму на галаву".
21 Ня дайся перамагчы злу, але зло перамажы дабром.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Рымлянам, 12 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.