Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Рымлянам, 13 Пісьмо да Рымлянам, 13 глава

1 Хай кожны чалавек будзе паслухмяны (падчынецца) вышэйшым уладам. Бо няма ўлады толькі ад Бога. Каторыя ж ёсьць — Богам устаноўлены (па распараджэньню Бога).
2 Дык хто працівіцца ўладзе — распараджэньню (распарадку) Бога працівіцца. А каторыя працівяцца Богу — на сябе асуджэньне (Бога) узводзяць.
3 Бо ўлада страшная не дабро чынячым, але зло. Ня хочаш баяцца ўлады? Дык паступай добра і будзеш мець пахвалу ад яе.
4 Яна вось ёсьць прыслугай Божай для твайго дабра. Калі ж зло робіш, бойся, бо яна не надарма меч носіць. Бо ёсьць Божай уладай (начальнікам), спаганяючай гнеў (караючай таго) над тым, хто робіць зло.
5 Дзеля таго трэба слухаць ня толькі дзеля кары (гразы), але дзеля сумленьня.
6 Затым і падаткі плаціць, бо тыя, што імі займаюцца з волі Бога спаўняюць сваю ўладу.
7 Аддавайце ўсім належнае: Каму падатак — падатак, каму — муйта — муйта, каму падчыненьне — падчыненьне, каму пашану — пашану.
8 Нікому ня будзьце нічым у даўгу, хіба толькі ўзаемнаю любоўю, бо хто любіць бліжняга — спаўняе Закон.
9 Бо прыказаньні: не чужалож, не забівай, не крадзі, не пажадай ды ўсе іншыя зьмяшчаюцца ў гэтым вось загадзе: "Любі бліжняга свайго як сябе самога".
10 Любоў ня робіць крыўду бліжняму. Таму любоў ёсьць дасканалым выпаўненьнем Закона.
11 Зразумейце, які цяпер час: надыйшла для вас пара зо сну падняцца. Цяпер вось збаўленьне бліжэй нам чым тады, калі мы ўверылі.
12 Ноч мінула, дзень наблізіўся. Дык адкіньма ўчынкі цемры, а адзеньмася ў зброю сьвятла.
13 Жыйма чэсна як у ясны дзень: не ў гульнях, і п'янствах, не ў распустах і нячыстасьцях, не ў звадцы дый завіднасьці.
14 Але адзеньцеся ў Госпада Езуса Хрыста ды не дагаджайце целу, папускаючы страсьці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Рымлянам, 13 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.