Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 1 Пісьмо да Гебраяў, 1 глава

1 Многа разоў і многімі спосабамі прамаўляў калісьці Бог да бацькоў нашых праз прарокаў нашых.
2 У апошні раз, гэтымі днямі, прамовіў Ён да нас праз Сына, якога паставіў насьледнікам усіх рэчаў, праз Яго стварыў і вякі.
3 Ён-водблеск славы і адбітак Ягонай істоты, які трымае ўсё словам магутнасьці сваёй і, зьдзейсьніўшы ачышчэньне грахоў, сядзіць праваруч вялікасьці на ўзвышаннасьці.
4 І падняўся на столькі вышэй анёлаў, на колькі вышэйшае ад іх унасьледаваў імя.

5 Каму бо з анёлаў сказаў Ён калісьці: Сын мой ты — Я цябе сягоньня парадзіў? Або зноў: Я буду яму бацькам, а ён будзе мне сынам?
6 А калі зноў уводзіць Першынца на сьвет, кажа: І будуць праслаўляць яго ўсе Божыя анёлы.
7 А да анёлаў вось што Ён кажа: Ён творыць анёлаў сваімі духамі і слугаў сваіх полымем агня.
8 А да Сына: Трон твой, Божа, навекі вечныя, скіпетр справядлівасьці, скіпетр валадарства твайго.
9 Узьлюбіў ты справядлівасьць і зьненавідзеў беззаконьне, таму намасьціў цябе, Божа, Бог твой алеем радасьці больш за сучаснікаў тваіх.
10 І яшчэ: Ты Госпадзе, сьпярша аснаваў зямлю, і неба-тварэньне рук тваіх.
11 Яны прападуць, а ты астанешся, і ўсе яны, як вопратка састарэюць,
12 і як адзеньне зьменіш іх, і зьменяцца, а Ты той самы трываеш, і гады Твае ня спыняцца.
13 Да каго ж з анёлаў сказаў Ён калісьці: Сядзь праваруч у Мяне, пакуль не пакладу ворагаў тваіх ля падножжа ног тваіх.
14 Ці ж ня ўсе яны з'яўляюцца паслугуючымі духамі, пасланымі на паслугу тым, якія атрымаюць у спадку збаўленьне?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 1 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.