Пісьмо да гебрэяў (жыдоў) розьніцца ад іншых пісьмаў сьв. Паўла тым, што яно ня мае ўступу, указаньні ад каго, у прынятай ім форме, і адносна распарадку. Частку дагматычную ён пераплятае з маральнай і г. д. Дзеля таго да 4 ст. на Захадзе сумняваліся адносна аўтарства гэтага пісьма. Але справу гэту выясьніць няцяжка.
Зненавіджаны землякамі, сьв. Павал не падаваў сябе як аўтара і зьмяніў пачатак. Магчыма таксама, што ён падаў агульны зьмест пісьма каму-небудзь са сваіх вучняў, а той рэдагаваў яго па-свойму. З-паміж чатырнаццаці пісьмаў сьв. Паўла гэта выдзяляецца больш прыгожай грэцкай мовай, стылем і формай.
Пісьмо гэта было адрасавана жыдам, пражываючым у Ерузаліме і наогул у Палестыне. Напісана яно было у Рыме паміж першым і другім зняволеньнем сьв. Паўла, перад зьнішчэньнем Ерузаліма, г. зн. каля 63 года.
У пісьме аўтар лічыцца з тым, што чытачы ведаюць сьв. Пісаньне, цытыруе многа і, апіраючыся на Старым Законе, даказвае, што прадказаны і чаканы Месія-гэта Езус Хрыстус, што Стары Закон ужо закончыўся, а пачаўся новы. Сьвятарства старазаконнае "пакаленьне Леві" аджыло, а новае пачалося ад Хрыстуса паз ускладаньне рук біскупаў. Таксама і Ахвяра Старога Закону была толькі фігурай новай, якая пачалася ад Хрыстуса-Сьвятара, якую Ён злажыў на крыжы і прадаўжае складаць у імшы сьвятой. Замест сьвятыні Ерузалімскай цяпер існуе Касьцёл Усеагульны.
Частка першая, дагматычная 1:1−10,18.
А. Асоба і дастойнасьць Хрыстуса, Сына Божага. 1:1 — 4:13.
Б.-Сьвятарства Хрыстова вышэйшае за сьвятарства Старога Закону.
В.-Значэньне ахвяры Хрыстовай. 8:1−10.
Частка другая маральная
Заканчэньне. Апостал паручаецца малітвам чытачоў заахвочвае вытрымаць і перасылае прывітаньні. 13:18−25.