Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 5 Пісьмо да Гебраяў, 5 глава

1 Бо ўсякі Архісьвятар з людзей бярэцца і для людзей устанаўляецца ў тых справах, якія адносяцца да Бога, каб складаў дары і ахвяры за грахі.
2 Ён можа спаўбалець з тымі, што грашаць з няведаньня або абману, бо ён і сам адчувае кволасьць.
3 І таму павінен нейкім чынам як за народ, так і за сябе самога складаць ахвяры за грахі.
4 Ніхто сам сабе ня возьме гэтай дастойнасьці, але пакліканы Богам, як Аарон.
5 Так і Хрыстус ня сам сябе ўславіў дастойнасьцю стацца архісьвятаром, але той, які сказаў Яму: "Ты сын мой, я сёньня нарадзіў цябе".
6 Як падобна ў іншым месцы Ён кажа: "Ты — сьвятар на век на ўзор Мелхізедэка".
7 Ён у дні жыцьця цела свайго моцным голасам і са сьлязамі паручаў малітвы і маленьні свае Таму, каторы мог захаваць Яго ад сьмерці, і выслуханы быў дзеля сваёй богаадданасьці.
8 І вось, хоць быў Сынам Божым, навучыўся з таго, што перацярпеў, паслухмянасьці і
9 завяршыўшы муку сьмерцю, стаўся ўсім слухаючым Яго прычынай збаўленьня вечнага,
10 названы Богам — Архісьвятар на спосаб Мелхіседэка.
11 Пра Яго многа нам трэба было б гаварыць, але цяжка выясьніць гэта, бо сталіся вы непадатнымі слухаць.
12 Адносна часу, дык вы павінны б быць настаўнікамі, а вось вы зноў патрабуеце, каб хто вас вучыў асноўным праўдам слоў Божых, ды вы ж такія, што вам малако належыцца, а не цяжкая страва.
13 Кожны з вас малакаед, не сьведам навукі справядлівасьці, бо ён сысун.
14 Для дарослых жа цяжкая страва, бо яны праз ужываньне маюць прызвычаены арганізм, каб разабрацца што добрае, а што благое.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 5 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.