Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 13 Пісьмо да Гебраяў, 13 глава

1 Няхай існуе паміж вамі братэрская любоў.
2 Не забывайцеся пра гасьціннасьць, бо дзякуючы ёй некаторыя, калі тыя скрываліся, анёлам аказалі гасьціннасьць.
3 Памятайце пра вязьняў, як быццам і вы разам з імі былі зьняволенымі, і пра знаходзячыхся ў бедах і хваробах, бо і вы ж самі маеце цела.
4 Няхай у ва ўсіх будзе ў пашане жанімства і беззаганнае сужыцьцё. Распусьнікаў і чужаложнікаў судзіць будзе Бог.
5 Жывіце без сквапнасьці на грошы, будзьце задаволенымі тым, што маеце. Ён бо сказаў: "Не адхінуся ад цябе і не кіну цябе".
6 Дык трэба, каб з даверам казалі: "Госпад — Успаможца мой, не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?"
7 Памятайце пра настаўнікаў вашых, якія навучаюць вас Божаму слову, сочачы за ходам іхняга жыцьця, будзьце іхнімі пасьлядоўнікамі ў веры.
8 Езус Хрыстус той самы ўчора сёньня, і той самы на векі.
9 Не дайцеся зьвесці рознымі чужымі вучэньнямі. Найлепш бо мацаваць сээрца Божаю ласкай, а ня ежаю, якая не памагла тым, што ўганяюцца за ёю.
10 Маем аўтар, з якога ня маюць права есьці тыя, што паслугоўваюць у шалашы.
11 Целы бо тых жывёлін, кроў якіх прыносіцца архісьвятаром у месца сьвятое на замаленьне грэху, паляцца за лагерам.
12 Таму і Езус, каб усьвяціць народ сваёй крывёй, замучаны за горадам.
13 Дык выйдзьма і мы да Яго за лагер, пераносячы разам з Ім зьдзекі.
14 Бо ня маем тут стойкага горада, але шукаем будучага.
15 Праз Яго тады заўсёды складайма гостыю хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, праслаўляючых Ягонае Імя.
16 Не забудзьцеся пра дабрадзейнасьць і ўзаемную лучнасьць, такія бо ахвяры мілыя Богу.
17 Слухайце старэйшых вашых і падпарадкоўвайцеся ім. Яны бо памятаюць аб тым, што павінны разлічыцца перад Богам за вашы душы. Дапамагайце ім, каб яны гэта з радасьцю выконвалі, а не са стогнамі, бо гэта не на карысьць вам.
18 Маліцеся за нас, бо ўпэўнены мы ў тым, што маем чыстае сумленьне, стараючыся добра ў ва ўсім паступаць.
19 Тым больш умольваю вас прычыніцца да таго, каб чым хутчэй мог я вярнуцца да вас.
20 Хай жа Бог супакою, Які падняў з умёршых Вялікага Пастыра ў крыві Вечнага Тэстаманта Госпада нашага Езуса Хрыстуса,
21 пакіруе вас да ўсякага дабра, каб спаўнялі Яго волю, выковаючы ўсё, што Яму падабаецца — праз Езуса Хрыстуса, Якому хвала на векі вечныя. Аман.
22 Прашу ж вас, браты, прыміце слова заахвоты. Бо толькі ня многа напісаў я вам.
23 Ведаеце, што брат наш Цімафей выпушчаны. З ім, калі хутка прыбудзе, пабачу вас.
24 Прывітайце ўсіх вашых старэйшын і сьвятых. Перасылаюць вам паклон з Італіі браты.
25 Ласка з вамі ўсімі. Аман.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 13 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.