Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 7 Пісьмо да Гебраяў, 7 глава

1 Гэты вось Мельхіседэк, кароль Шалему, сьвятар Найвышэйшага Бога, выйшаў на спатканьне Абрагама, які вяртаўся пасьля разгрому каралёў, і паслаў яму багаславенства.
2 Яму таксама даў Абрагам дзесяціну з усяго (здабытку). Па-першае, імя яго абазначае валадар справядлівасьці, а потым і кароль Шалему, што значыць: валадар супакою.
3 Без бацькі, без маці, без радаводу, без пачатку днёў і ня маючы канца жыцьця, ён успадобніўся Сыну Божаму і застаецца сьвятаром на векі.
4 Дык бачыце, які вялікі той, каму патрыярх Абрагам даў дзесяціны з усяго здабытку.
5 Ды бач, і тыя, што з сыноў Леві, атрымоўваюць сьвятарства, маюць права браць дзесяціны з народа паводле закону, значыць, ад братоў сваіх, хоць і тыя выводзяцца з роду Абрагама.
6 Той жа не залічаўся да іх роду, узяў аднак дзесяціну ад Абрагама і таго, які меў абяцаньне, пабагаславіў.
7 Без ніякай жа супярэчнасьці, той хто меншы багаславіцца старэйшым.
8 Бач, тут людзі сьмяротныя бяруць дзесяціны, а там, як сьведчыцца, той, што жыве.
9 А калі можна так сказаць, таксама і Леві, які бярэ дзесяціны, аддаў дзесяціну ў асобе Абрагама.
10 Вось ён яшчэ быў ва ўлоньні прабацькі, калі Мельхізедэк выйшаў яму насустрач.
11 Калі тады дасканаласьць дасягнута была праз сьвятарства Левітаў, народ бо атрымаў закон абапёрты на ім, то пашто было ўстанаўляць яшчэ іншага сьвятара на спосаб Мельхізедэка, а не на ўзор Аарона?
12 Са зменай сьвятарства павінен зьмяніцца і закон.
13 Той, пра якога тут гаворыцца, паходзіць з іншага пакаленьня, а гэтага роду ніхто не служыў пры аўтары.
14 Ведама ж, што з Юды паходзіць наш Госпад, а Маісей нічога не казаў аб сьвятарах з гэтага пакаленьня.
15 Ды яшчэ больш выразным становіцца, калі на спосаб Мельхізедэка выступае іншы сьвятар,
16 каторы не па волі закона цела стаўся такім, але на моцы нязьменнага жыцьця.
17 Бо вось прыводзіцца пасьведчаньне аб ім, што "ты сьвятар на векі на спосаб Мельхізедэка".
18 Такім чынам касуецца папярэдні закон дзеля яго кволасьці і бескарыснасьці.
19 Нічога бо не давёў той закон да дасканаласьці, але быў аднак уступам лепшай надзеі, праз якую прыбліжаемся да Бога.
20 Тым больш, што сталася гэта ня без прысягі, а тыя ж ставаліся сьвятарамі без прысягі,
21 а гэты з прысягаю таго, які сказаў яму: "Запрысяг Госпад і не раскаецца: Ты сьвятар на векі вечныя".
22 Вось чаму Езус стаў Паручыцелем лепшае ўгоды (запавету).
23 І калі так многа ставалася сьвятарамі, таму што сьмерць спыняла іх існаваньне.
24 а гэты, таму, што трывае век, мае вечнае сьвятарства.
25 Дзеля таго і збаўляцць можа ён вечна прыступаючых праз Яго да Бога. Ён вечна жывы, каб век за нас заступацца.
26 Такога вось належылася мець нам Архісьвятара: сьвятога, беззаганнага, беспракуднага, бязгрэшнага і вышэйшага над неба,
27 такога, які не павінен, як іншыя архісьвятары складаць што дзень ахвяры перш за свае грахі, а пасьля за грахі народа, бо гэта ён выканаў раз на заўсёды, складаючы (ахвяруючы) на ахвяру самога сябе.
28 Закон бо людскі ўстанавіў архісьвятарамі, людзей кволых, слова ж прысягі дадзенай па надзяленьню закона, устанаўляе Сына дасканалага на векі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 7 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.