Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 12 Пісьмо да Гебраяў, 12 глава

1 Дзеля таго і мы, маючы вакруг сябе такі лік сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і прасьледуючы нас грэх, павінны цярпліва імкнуцца да вызначанай нам мэты наперагонкі,
2 беручы прыклад з ажывіцеля, крыніцу веры, Езуса, і Завяршыцеля які замест магчымай радасьці, перанёс крыж, ня гледзячы на ганьбу, і сеў праваруч трона Божага.
3 Разважце тады пра Яго, Які з боку грэшнікаў перанёс такую страшную нянавісьць адносна да Яго, каб і вы аслабелі, калі вам сілы душы ня стане.
4 Вы яшчэ не сапраціўляліся аж да крыві, змагаючыся супроць грэху,
5 але забыліся аб перасьцярозе, якую вам, як дзецям напамінае, кажучы: "Сыне мой, не забывайся пра кару Госпада, ня падай духам, калі Ён цябе выпрабоўвае,
6 каго бо Госпад любіць, таго і карае, сьцябае кожнага, каго за сына прыймае".
7 Трымайцеся дысцыпліны. Як з дзецьмі абходзіцца з вамі Бог; Які ж бо гэта быў сын, каб яго бацька не навучаў?
8 Але, калі вы не навучаны будзеце, а ўсе павінны быць дысцыплінаванымі, то гэта значыць, што не сыны вы, а байструкі.
9 Адсюль, калі вы бацькоў сваіх мелі ўзгадавальнікаў цела нашага і шанавалі іх, дык ці шмат больш павінны мы падпарадкоўвацца Айцу душ, каб добра жылі.
10 І тыя, праўда, навучалі нас па сваёй волі ў кароткі час, Той жа робіць для дабра нашага, каб зрабіць нас удзельнікамі сваёй сьвятасці.
11 Усякае пакараньне цяпер выдае ня радасным, а сумным, але пасьля павучаным дасьць духа справядлівасьці.
12 Дзеля таго "выпрастуйце апушчаныя рукі і самлелыя калені"
13 і простыя рабіце крокі нагамі вашымі, каб кульгавы не блудзіў хто, а нават паздаравеў.
14 Будзьце ў згодзе з усімі і ўсьвячайцеся, без гэтага бо ніхто ня ўбачыць Бога.
15 Пільнуйцеся, каб не згубіў хто Ласкі Божай, каб які горкі корань, узрастаючы ўверх не заглушыў яе, бо праз гэта спракудзіліся многія.
16 Каб ня стаў хто чужаложнікам або зьдзічэлым, як Эзаў, які за адну страву адрокся свайго перашародства.
17 А ведаеце ж, што пасьля, жадаючы атрымаць багаславенства, быў адхілены, бо ня меў ласкі пакуты, хоць і шукаў яе са сьлязамі.
18 Вы не прыступіліся да гары дакранальнай і палаючага агня, і шалеючага ветру ды туману і буры
19 і гуку трубы і гоману слоў, якія яны пачуўшы, прасіліся, каб ня чуць такой мовы.
20 Бо не пераносілі таго, што ім гаварылася: Нават каб жывёла дакранулася да гары, то і тая павінна быць укаменавана.
21 І так страшным было тое, што бачылася. Маісей сказаў: Перапалоханы я і трасуся.
22 Але вы прыступіліся да гары Сыёну і горада Бога Жывога, Нябеснага Ерузаліму і безьлічы Анёлаў,
23 і да сьвятыні першародных, яія запісаны ў небе, і да Бога, Судзі ўсіх і да душаў справядлівых сьвятых,
24 і да Медыятара — Пасярэдніка Новага Пагадненьня, Езуса, да крыві апырсканьня лепш, мацней заклікаючай, чым кроў Абеля.
25 Глядзіце, не адвярніцеся ад заклікаючай крыві. Калі ж тыя не пазбегнуць кары, адвярнуўшыся ад Яго, Які навучаў на зямлі, то тым больш мы, калі адвернемся ад Таго. Які да нас з неба гаворыць.
26 Голас Ягоны страсянуў тады зямлёю, а цяпер прыракае, кажучы: "Яшчэ раз страсяну і ўстрасу ня толькі зямлю, але і неба".
27 Што кажа "яшчэ раз", дык гэта значыць зьмяненьне зрухомых рэчаў, каб засталіся толькі такія, што не зьмяняюцца.
28 Дык вось, каб атрымаць вечнае валадарства, стараймася жыць у ласцы, якой падабаючыся Богу, стараймася служыць Яму са страхам і пашанаю. Бо Бог — гэта агонь ператраўляючы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 12 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.