Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 3 Пісьмо да Гебраяў, 3 глава

1 Дык, сьвятыя браты, удзельнікі нябеснага пакліканьня, пазнайце Апостала і Архісьвятара нашага веравызнаньня Езуса,
2 бо Ён верны таму, хто Яго стварыў, як і Маісей у ва ўсім сваім доме.
3 Бо Ён прызнаны дастойным славы большае за Маісея, як большую славу мае ў параўнаньні з домам той, хто яго збудаваў.
4 Кожны дом, вядома, некім пабудаваны, а вось той, хто ўсё стварыў — Бог.
5 І Маісей (Мойжаш), вядома, верны быў у ва ўсім свайму дому, як слуга, на пасьведчаньне тых спраў, якія павінны былі быць сказанымі.
6 Хрыстус жа — як сын у доме сваім. Домам жа гэтым — мы, калі захаваем моцную веру і славу з надзеяй аж да канца.
7 Адсюль вось што кажа Дух Сьвяты: Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,
8 не заглушайце сэрцаў вашых, як ва ўзбунтаваньні, як у дзень спакушэньня на пустыні,
9 дзе спакушалі мяне бацькі вашы,
10 правяралі, хоць і бачылі цуды мае праз сорак гадоў. Таму вось разгневаўся Я на гэта пакаленьне і сказаў: заўсёды бессардэчныя; не пазналі яны вось шляхоў маіх,
11 як пакляўся Я ў гневе сваім: ня ўвойдуць яны ў супакой мой.
12 Глядзіце, браты, каб не было між вас прыпадкам ліхога сэрца няверы, што адступіцца ад Бога жывога,
13 ды заахвочвайце самі сябе што дня, пакуль трывае гэтае "сёньня", каб не заглох хто з вас праз абман граха.
14 Удзельнікамі ж Хрыстуса сталіся мы, калі толькі пачатае жыцьцё аж да канца захаваем.
15 Калі кажа: Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не заглушайце сэрцаў вашых, як быццам у гневе.
16 Бо некаторыя слухаючы "абураліся", але ня ўсе, што выйшлі з Егіпту з Маісеем.
17 На каго ж Ты гневаўся праз сорак гадоў? Ці ж не на тых, што саграшылі, чые трупы параскіданы па пустыні?!
18 А каму ж гэта пакляўся не ўвайсьці ў супакой Ягоны, калі не тым, што не паверылі?
19 А бачым, што не змаглі ўвайсьці праз недаверства.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.