Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 6 Пісьмо да Гебраяў, 6 глава

1 Дзеля таго, прапусьціўшы пачаткі навукі Хрыстовай, уздымемся да спраў больш дасканалых, чым зноў брацца закладваць фундаменты пакуты дзеля мёртвых дзеяньняў-грахоў і адносна веры ў Бога,
2 навукі аб хросьце, а таксама ўскладаньня рук, уваскрасеньня і вечнага суду.
3 А гэта зробім, калі Бог пазволіць.
4 Немагчымым бо ёсьць тых, што ўжо раз былі асьвечаны, што таксама пакаштавалі дару нябеснага ды сталіся ўдзельнікамі Духа Сьвятога,
5 якія ня менш пачулі добрае Божае слова ды пакаштавалш сілы будучага веку,
6 а ўпалі, каб маглі быць наверненымі да пакуты. Крыжуюць вось яны зноў у саміх сабе Сына Божага і публічна зьневажаюць.
7 Зямля, поеная чыстым дажджом, родзячая расьліннасьць, становіцца прыдатнай тым, якія яе абрабляюць, Бог багаславіць ёй.
8 А калі родзіць церні і пустазельле непрыдатная і на пракляцьце, яе канчатковасьць-спаленьне.
9 Спадзяемся адносна вас, найдаражэйшыя, што вы лепшыя і бліжэйшыя збаўленьня, хоць мы так і гаворым.
10 Бог, вядома, справядлівы і не забудзецца заслугі вашай і міласьці, якую выказалі вы ў імя Ягонае услугоўваўшы сьвятым і ўслугваючы.
11 Жадаем вам, каб кожны з вас праявіў руплівасьць аб дасканаленьні надзеі аж да канца,
12 каб ня сталіся бязьдзельнікамі, а сапраўднымі пасьлядоўнікамі тых, якія вераю і цярплівасьцю ўнасьледавалі абяцаньне.
13 Бог, даючы абяцаньне Абрагаму, ня маючы нікога вышэйшага, каб мог яму прысягнуць, пакляўся Самім Сабою, кажучы:
14 "Багаслаўляючы багаслаўляю цябе і размнажаючы размножу цябе, павялічваючы павялічу цябе".
15 І так, доўгі час чакаючы, атрымаў абяцанае.
16 Людзі бо на вышэйшага ад сябе запрысягаюцца, і кожная спрэчка паміж імі канчаецца прысягаю на завярэньне.
17 Дзеля таго і Бог, хочучы спадчыньнікам абяцаньня падкрэсьліць непарушнасьць свайго намеру, пакарыстаўся прысягай.
18 Каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх немагчыма, каб Бог казаў няпраўду, мелі мы моцную пацеху, мы, што хістаючыся хватаем дадзеную нам надзею,
19 якую, як якар душы, бясьпечны і апорны і які пранікае да нутра, за заслону, куды за нас як папярэднік увайшоў Езус на спосаб Мельхіседэка, стаўшыся архісьвятаром на век.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.