Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 2 Пісьмо да Гебраяў, 2 глава

1 Таму неабходна пільна сачыць за тым, што бачылі, каб часам не разьмінуцца.
2 Дык калі праз анёлаў абвешчанае слова мела такую моц, што ўсякае непадчыненьне і непаслуханьне атрымоўвала справядлівую кару,
3 то якім чынам мы зможам ад яе ўхіліцца, калі мы занядбалі так вялікую ласку, як збаўленьне? Яно спачатку было апавешчана Госпадам, а ў нас умацавана было чуўшымі ад Яго
4 за пацьвярджэньнем Божым знакамі і цудамі, і ўсякімі надзвычайнымі магутнасьцямі, і дарамі Духа Сьвятога па Ягонай волі.
5 Не анёлам жа падчыніў Бог будучы сьвет, пра які мы гаворым.
6 Пацьвердзіў жа хтосьці ў адным месцы, кажучы: Хто такі чалавек, што памятаеш пра яго, або сын чалавечы, што ня ведаеш яго?
7 Уменшыў Яго чуць-чуць ад анёлаў, хвалою і пашанаю ўкаранаваў Яго і падчыніў Яму ўсе дзеяньні рук сваіх.
8 Усё паддаў Ягонай ўладзе. У тым вось, што ўсё паддаў Ягонай уладзе, заключаецца думка, што нічога не засталося не падчыненым Яму. Цяпер жа бачыш, што яшчэ не ўсё падчынена Яму.
9 Вось у Тым, Які быў крыху ўменшаны ад анёлаў, бачым Езуса замучанага сьмерцю, укаранаванага славай і пашанай, каб ласка Божая для ўсіх была выслужана смерцю.
10 Належылася, бо каб Той, для якога ўсё і праз Якога ўсё было створана, Каторы шмат сыноў давёў да славы, і як прычына збаўленьня іхняга быў ахвяраю мукі.
11 Хто ўсьвенчвае і тыя, якія ўсьвенчваюць — ад Аднаго ўсе. Дзеля таго не саромеецца называць іх братамі, кажучы:
12 Абвяшчу імя Тваё маім братам, на сабраньні буду славіць Цябе.
13 Я буду ўпэўнены ў Ім. Ды яшчэ вось жа і дзеці мае, якіх даў мне Бог.
14 Дык калі дзеці ўдзельнічаюць у целе і крыві, так і Той таксама ўдзельнічаў у іх (целе і крыві), каб сьмерцю зьнішчыць таго, г. зн. д'ябла, які меў уладу сьмерці,
15 і каб вызваліць тых, што падлеглыя сьмерці, што пад страхам яе ўсё жыцьцё пражывалі.
16 Не анёлаў жа Ён прымае, але патомства Абрагама,
17 дзеля гэтага павінен быў у ва ўсім упадобніцца да братоў, каб стацца міласердным і верным Архісьвятаром у Бога для адпакутваньня за грахі народа.
18 Вось таму, што цяпер і Сам быў спакушаны, мае моц дапамагчы тым, якія спакушаны.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.